І зноў сустрэча пакаленняў

Нядаўна наша краіна святкавала 100-гадовы юбілей з дня нараджэння камсамола Беларусі.

Не засталіся ў баку і мы, навучэнцы і педагогі Круцілавіцкай і Дварэцкай сярэдніх школ, Раготнаўскай базавай школы. На гэты раз месцам сустрэчы стала Круцілавіцкая школа, дзе прайшло юбілейнае мерапрыемства “Мы мараю аб міры жывём!”. Сустрэча была арганізавана па прапанове адміністрацыі Круцілавіцкай школы і педагога-арганізатара, падрыхтаваць і правесці яе, як заўсёды, дапамаглі работнікі Данілавацкага дома культуры Святлана Грос і Інэса Анушкевіч.

З вітаннем да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся гаспадары свята: намеснікі дырэктара Наталля Болтач і Наталля Верамейка. Яны павіншавалі прысутных з юбілеем Беларускага камсамолу, пажадалі прыемных уражанняў.

Вядучыя праграмы, настаўнікі мясцовай школы Вераніка Мазур і Вольга Якаўчык, пагарталі старонкі гісторыі камсамола Беларусі, пачынаючы з далёкага 1920 года, калі адбыўся Першы з’езд моладзі, дзе было прынята рашэнне аб утварэнні Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі. Далей перад удзельнікамі прайшла гісторыя моладзевай арганізацыі, навучэнцы ўбачылі і пачулі, як працавалі, як змагаліся з ворагам, як адбудоўвалі разбураную вайной прамысловасць, гарады і вёскі, падымалі краіну камсамольцы былых гадоў. Навучэнцы Круцілавіцкай школы спявалі камсамольскія песні і песні аб Радзіме, выступалі ўдзельнікі гуртка сольных спеваў “Званочкі” Данілавіцкага дома культуры, вучні Раготнаўскай школы віншавалі прысутных, навучэнцы Дварэцкай школы падрыхтавалі відэапаштоўку з пажаданнямі на адрас удзельнікаў свята.

Дружнымі апладысментамі віталі на сцэне ветэранаў камсамольскага руху розных гадоў: Надзею Канявега, Алу Казак, Віталя Іванашку. Кожны з іх успомніў свае камсамольскія гады, асаблівую цікавасць у залы выклікаў аповед аб прыёме ў камсамол і рабоце ў студэнцкіх атрадах. Віталь Іванашка спыніўся на дасягненнях, буднях і святах цяперашняй моладзі – членаў ГА “БРСМ”, падкрэсліў, што моладзь нашай краіны актыўная, крэатыўная, працавітая і, безумоўна, з’яўляецца прадаўжальнікам лепшых традыцый старэйшага пакалення. Разам мы імкнёмся, каб наша краіна заставалася незалежнай дзяржавай, каб заўсёды быў мір і згода, каб людзі жылі шчасліва, маглі спакойна вучыцца і адпачываць.

Напрыканцы мерапрыемства разам зрабілі выснову, што 100-годдзе камсамола – гэта сапраўды важная дата, бо камсамольцы ўнеслі значны ўклад у лёс нашай краіны. Ветэраны камсамольскага руху наказалі навучэнцам берагчы сваю краіну, старанна вучыцца, быць актыўнымі, працалюбівымі, каб вырасці годнымі грамадзянамі Беларусі.

З добрым настроем раз’язджаліся госці па сваіх школах з адчуваннем цяпла і задавальнення, жадання ісці шляхам дабрыні, займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, вучыцца і працаваць для росквіту нашай любімай Беларусі.

Ірына ВЕРАМЕЙКА, Ганна СМІРНОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

21 минута ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

26 минут ago

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

2 часа ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

3 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

9 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

24 часа ago