У цэнтры аграгарадка Хвінявічы ў гонар 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці з’явілася бярозавая алея.

Работнікі Парэцкага сельвыканкама і КСУП “Хвінявічы” дапамаглі “прапісацца” дзясяткам маладых дрэў у парку.

Старшыня сельвыканкама Аляксандр Ядэйка разам з кіраўніком сельгаспрадпрыемства Мікалаем Бубноўскім пастаянна арганізоўваюць работы па добраўпарадкаванні. Не стала выключэннем і сёлетняя вясна.

– Усім вядома яшчэ са школьных гадоў, што лес – гэта лёгкія планеты і крыніца кіслароду, без якога мы не змаглі б жыць на зямлі. Мы вырашылі пасадзіць маладыя дрэвы менавіта ў цэнтральнай частцы аграгарадка, каб пазбавіць мясцовых жыхароў ад забруджанага паветра. Нашы работнікі выказалі жаданне паўдзельнічаць у карысным мерапрыемстве. Я лічу, кожны вясковец павінен прыняць удзел у такіх грамадскіх справах, бо толькі агульнымі намаганнямі мы зможам зрабіць наш аграгарадок прыгожым і спрыяльным для жыцця, – пракаменціраваў Аляксандр Ядэйка.

– Пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром запасліся загадзя, – тлумачыць інжынер па ахове працы КСУП “Хвінявічы” Алег Драмкоў. – Вырашаючы, якія дрэвы пасадзіць, мы аддалі перавагу маладым бярозкам.

Неабходна адзначыць, што сёлета работнікамі мясцовай установы кіравання і сельгаспрадпрыемства ў цэнтральнай частцы аграгарадка праведзена работа па стварэнні ландшафтных кампазіцый, месцаў для адпачынку. Цяпер, укараняючыся, будзе радаваць аднавяскоўцаў яшчэ і маладая бярозавая алея.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

13 часов ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

13 часов ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

14 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

14 часов ago

Как безопасно вести себя на объектах железнодорожного транспорта

Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…

15 часов ago

«Скорее обнять родных». Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…

17 часов ago