Загадка ад ратаўнікоў: калі чалавек заснуў з цыгарэтай, спаліў траву, яшчэ і сам атрымаў апёкі рук сярэдняй ступені цяжкасці, як кваліфікаваць яго ўчынак?

Гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, выпальванне сухой расліннасці на корані або няўдалая спроба самазабойства?

Аматара моцнага і не вельмі алкаголю з Наваельні, які літаральна ў сакавіку трапіў у такую неадназначную сітуацыю, нават штрафаваць шкада: чалавек пакараў сябе сам. А ўсё пачыналася па звычайнай схеме: купіў бутэлечку, якую “прыгаварыў”, сеўшы пры дарозе, закурыў, задрамаў, прачнуўся ў агні, бо ад акурка загарэлася сухая трава. Дзякуючы мясцоваму жыхару, які праязджаў міма, паспелі ўратаваць і небараку, і экалогію: зямляк паклікаў на дапамогу калектыў мясцовага камбіната хлебапрадуктаў і паведаміў у МНС. Выпадак паказальны, але не адзінкавы. На жаль, такія здарэнні паўтараюцца, а прычыны застаюцца тымі самымі: алкаголь – цыгарэта – асацыяльны лад жыцця. Вынікам можа стаць не проста прычыненне шкоды, а нават смерць.

– У Дзятлаўскім раёне за 2023 год адбылося 8 пажараў, у якіх загінулі 2 чалавекі. З 8 пажараў 6 адбылося ў жылым фондзе, – расказаў інспектар Дзятлаўскага РАНС Мікіта Кандратовіч.

Ратаўнікі зноў і зноў наведваюць жыхароў раёна, каб нагадаць ім аб правілах бяспекі. У чарговы рэйд разам з карэспандэнтам газеты “Перамога” яны адправіліся,  рухаючыся маршрутам аўталаўкі, па вёсках Хадзяўляны, Труханавічы, Вянскі, Пацаўшчына.

Прадстаўнікі МНС нагадалі вяскоўцам аб захаванні пажарнай бяспекі ў побыце, правілах паводзінаў на вадзе, пажарным апавяшчальніку, які павінен быць у кожным доме. Не абышлі ўвагай і выпальванне сухой расліннасці ў вясновую пару, калі пачынаецца перыяд уборкі прыдамавых і дачных тэрыторый ад смецця, назапашанага за зіму, і падрыхтоўка да Вялікадня.

– Сёлета халодная сырая вясна крыху стрымлівае рост пажараў, аднак у гэты ж час год таму толькі за адны суткі было 24 выезды на “траву”, – узгадвае інспектар.

– Якое пакаранне чакае тых, хто спальвае траву і смецце не па правілах?

– Калі гэта адбываецца на вашым прысядзібным участку, на першы раз папярэджанне, у іншым выпадку – штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў.

Каб напамін аб выкананні правілаў бяспекі заўсёды быў пад рукой, жыхарам раёна ўручылі друкаваныя памяткі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

3 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

3 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

5 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

5 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

5 часов ago