Аб Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:
– Сёлетняе Пасланне Аляксандра Рыгоравіча адрознівалася ад папярэдніх тым, што праходзіла ва ўмовах санкцыйнага і знешнепалітычнага ціску. Як адзначыў сам кіраўнік дзяржавы, “ва ўмовах рукатворнага крызісу на знішчэнне канкурэнта”. Таму лагічна, што яно было прысвечана вельмі важнай тэме – умовам захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы. Я б адзначыла, што словы “незалежнасць” і “суверэнітэт” лейтматывам праходзілі параз усю прамову Прэзідэнта і праз прызму нацыянальнай бяспекі, народнага адзінства, гістарычнай памяці, нацыянальных традыцый, эканамічнага развіцця, сацыяльнай справядлівасці, знешняй і ўнутранай палітыкі. Кожны з тых, хто сядзеў у зале, безумоўна, знайшоў для сябе адказы на важныя хвалюючыя пытанні, бо кіраўнік дзяржавы, як чалавек, які сам прымаў удзел і быў сведкам тых працэсаў, якія цяпер адбываюцца ў свеце, адзначыў, што Беларусь – краіна міралюбівая, мы заўсёды гатовы сесці за стол перамоваў і прапанаваць сваю пляцоўку для любых міжнародных перамоваў нават з тымі дзяржавамі, якія сёння займаюць у адносінах да нас антаганістычную пазіцыю.
Як рэктар універсітэта, я ўбачыла і “сваё месца” ў Пасланні. Безумоўна, гэта работа з нашай моладдзю, гэта і дэмаграфічная палітыка, і гістарычная памяць, і захаванне нацыянальных традыцый, і тое народнае адзінства, пра якое казаў кіраўнік дзяржавы. Акрамя таго, на навуковыя арганізацыі, а ўніверсітэт такой з’яўляецца таксама, ускладаюцца вялікія надзеі па імпартазамяшчэнні, па розных навуковых распрацоўках, экспарце навукаёмкай прадукцыі, развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі і папулярызацыі яе за мяжой, аб чым будзе сведчыць большая колькасць замежных студэнтаў, якія прыедуць да нас вучыцца.
Я мяркую, што Пасланне кіраўніка дзяржавы было як заўсёды вельмі эмацыянальным і глыбокім, упэўнена, што ўсім прысутным у зале і тым, хто глядзеў яго ў сродках масавай інфармацыі, яшчэ спатрэбіцца час пераасэнсаваць усе атрыманыя арыенціры, каб намеціць план дзеянняў згодна з імі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…