І дрэвы, і сем’і моцныя каранямі

У Дзень сям’і дзятлаўчане ў чарговы раз падтрымалі зялёную ініцыятыву Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Парк сямейных дрэваў”.

Разам з першым сакратаром раённай арганізацыі моладзевага аб’яднання Кацярынай Хілімончык дзевяць сямейных параў з дзецьмі пасадзілі маладзенькія ліпы на дзіцячай гульнявой пляцоўцы ў гарадскім парку каля раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На кожнай ліпцы сем’і прывязалі стужачкі з сардэчкамі, на якіх пазначаны іх прозвішчы. Цяпер кожны з удзельнікаў праекта будзе памятаць, дзе расце пасаджанае ім дрэўца.

– Са святам сям’і, – павіншавала прысутных Кацярына Хілімончык. – Жадаю вам здароўя і ўзаемаразумення, каб адзін для аднаго былі надзейнай апорай. Няхай дзеці вас радуюць, папаўнення вам. Няхай дрэўцы растуць моцныя і прыгожыя. Міра ўсім, дабра, і няхай над Беларуссю заўжды будзе мірнае чыстае неба, каб не даводзілася перажываць за сваіх блізкіх.

Ад раённай арганізацыі ГА “БРСМ” маленькім удзельнікам праекта былі ўручаны яркія паветраныя шары і салодкія пачастункі.

– Мы ўпершыню прымаем удзел у падобнай акцыі, – падзяліліся Ілья і Паліна Габайдуліны. – Прыемна, што з намі дачушка Ева, якой усяго гадок. Як мы зразумелі, яна равесніца пасаджанага намі дрэўца. Дачка будзе падрастаць і сачыць, як расце наша ліпка, тым больш, што алея сямейных дрэваў з’явілася на дзіцячай гульнявой пляцоўцы. Гэта вельмі цікава, прыемна і памятна.

– Асабліва прыемна, што мы ўтраіх пасадзілі дрэва ў гарадскім парку ў Дзень сям’і, – расказалі Валерый і Наталля Макарчыкі і іх дачка Аляксандра. – Разам мы зрабілі гэта ўпершыню. Паміж сабой мы ўжо абмеркавалі, што возьмем над ім “апеку”, і калі будзем хадзіць у “Еўраопт”, будзем назіраць, як яно расце, магчыма, давядзецца паліць. Такія моманты вельмі важныя для яднання сем’яў, дзеля сямейнага шчасця. Кожны з удзельнікаў праекта, нават калі будзе далёка ад родных мясцін, будзе памятаць, што тут расце яго дрэва, будзе імкнуцца вярнуцца назад.  

Стварэнне новай алеі – чарговы этап у азеляненні нашага горада, актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” раней ужо высаджвалі іх у некалькіх лакацыях. Рэспубліканскі праект “Парк сямейных дрэваў” скіраваны на закладку сямейных сквераў і алей у кожным рэгіёне Беларусі. Гэта сімвалічна, бо нездарма кажуць: “Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сям’ёй”. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

12 минут ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

15 минут ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

2 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

2 часа ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

2 часа ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

2 часа ago