Дыялогавая пляцоўка. Шчаслівая сям’я – шчаслівая краіна

15 мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень сям’і.

Сям’я – галоўная каштоўнасць чалавека, фундамент і аснова. У нашай краіне сямейным каштоўнасцям адводзіцца ключавое месца, бо менавіта сям’я забяспечвае стабільнасць і росквіт дзяржавы, выхоўвае яе дастойных грамадзян. Таму без моцнай сям’і няма і моцнай дзяржавы.

Менавіта з гэтай нагоды ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка “Дом, сям’я, традыцыі – усяго пачатак, духоўна- маральныя асновы жыцця”. На яе былі запрошаны галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Кацярына Ваніслаўчык, святар сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царвы Рускай іерэй Аляксей Сцепановіч. Каардынатарам пляцоўкі стала першы сакратар РК ГА ”БРСМ” Кацярына Хілімончык.

У час размовы Наталля Чарняк падрабязна расказала ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі, якую дапамогу аказвае дзяржава для падтрымкі сям’і, спынілася на дзяржаўных сямейных дапамогах, якіх на сёння ў нашай краіне выплачваецца ўсяго 11 відаў, адзначыла больш вядомыя з іх. Не абышла ўвагай і назначэнне пенсій жанчынам-маці, узнагароджанне ордэнам Маці жанчын, якія нарадзілі пяцёра і болей дзяцей, дадатковыя меры абароны працы жанчын.

Як зарэгістраваць брак, асабліва з замежнымі грамадзянамі, правесці рэгістрацыю народжанага дзіцяці, памяняць прозвішча пры жаданні або пры наяўнасці памылак у яго запісе, паведаміла прысутным Кацярына Ваніслаўчык. Таксама адзначыла самыя папулярны імёны, якімі называюць сёння дзятлаўчане сваіх дзяцей. Прысутныя пацікавіліся, колькі дзяцей нарадзілася на Дзятлаўшчыне за мінулы год, у якім узросце часцей за ўсё ўступалі ў шлюб, ці прыходзілася сутыкацца супрацоўнікам ЗАГСа з праблемнымі пытаннямі пры замене прозвішча і іншыя.

Іерэй Аляксей Сцепановіч выказаў вельмі важную думку, што сям’я – гэта адзінства, адна плоць, якая ахвяруе сябе дзеля другога чалавека. Тады і сем’і моцныя, і дзеці бачаць добры духоўны прыклад сваіх бацькоў. Вучэнне Праваслаўнай Царквы гаворыць аб тым, што самая галоўная мэта хрысціянскай сям’і захаваць каханне паміж сабой, якое будзе саграваць яе, каб у сям’і жылі хрысціянскія традыцыі і перадаваліся праз пакаленні, асабліва цяпер, калі людзям не хапае стасункаў, бо сучасныя тэхналогіі раз’ядноўваюць людзей, таму патрэбна больш часу праводзіць разам, гаварыць з дзецьмі, выхоўваць іх сваім словам і прыкладам.

Да мерапрыемства таксама была падрыхтавана выстава “Венец всех ценностей – семья”.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #библиотека

administrator

Recent Posts

Марафон трудоустройства студенческой молодежи в рамках инициативы «Учись и работай»

Во всех регионах страны на базе высших учебных заведений пройдут ярмарки вакансий «Марафон трудоустройства студенческой молодежи» в рамках государственной…

1 час ago

Моладзевыя навіны. Запуск творчай сістэмы

У раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў арт‑квэст “Запуск творчай сістэмы”. https://www.youtube.com/embed/LY69KnTU47U Дзеціі…

2 часа ago

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

17 часов ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

17 часов ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

17 часов ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

18 часов ago