Міжнародная сустрэча нашчадкаў роду Цыльвікаў – Серадоў – Дзядовічаў – Цыгеляў – Дзіцэвічаў – Глыбокіх прайшла ў вёсцы Погіры. Яна сабрала сваякоў не толькі з розных куточкаў Беларусі, але і нават з далёкага Іркуцка, самаму малодшаму прадстаўніку – дзесяць гадоў, самаму старэйшаму – 87. Арганізатарам гэтай сустрэчы была ўраджэнка Погіраў, філолаг, педагог, псіхолаг, пісьменніца-песенніца Людміла Дзіцэвіч.

– Сустрэча задумвалася даўно, – падзялілася Людміла Мікалаеўна. – Спачатку многія сваякі, каму прапаноўвала зладзіць такое мерапрыемства, сумняваліся, ці патрэбна гэта. І я была прыемна ўражана, што потым усе так дружна пачалі збірацца, нягледзячы на тое, што нехта хварэў, вырашаў асабістыя пытанні. Сабралася каля трыццаці чалавек. Атрымалася нейкая незвычайная, насычаная магутнай энергетыкай сустрэча тут, у месцы сілы, дзе нарадзіліся, выраслі, пачалі ладаваць свае шляхі. Усе вясёлыя, дружныя, мы такія, як нашы бацькі – добрыя, мудрыя, гасцінныя, шчодрыя, працавітыя – так, як запісалі ў наш радавод. Мы ўсе ўслаўляем светлую памяць нашых продкаў і добрую, іскрыстую памяць нас і нашых нашчадкаў.

Цяпер людзі сталі аддаляцца адзін ад аднаго, а трэба наадварот аб’ядноўвацца. Мы сабраліся тут з рознымі характарамі, сэнсамі жыцця, менталітэтамі, але ў нас ёсць агульнае: мы – беларусы. Спадзяюся, што такія сустрэчы стануць пастаяннымі.

Асабліва яны дарагія для родных людзей, якія жывуць далёка адзін ад аднаго і бачыцца даводзіцца рэдка. Родны брат Людмілы Мікалаеўны Барыс амаль шэсцьдзясят гадоў таму паехаў у расійскі горад Іркуцк працягваць вучобу пасля школы, так і застаўся там жыць.

– Апошні раз я быў у Беларусі сем гадоў назад, – узгадвае Барыс Мікалаевіч. – Я поўнасцю згодны з сястрой, што ведаць свой род, сваіх продкаў вельмі важна, неабходна перадаваць гэтыя веды сваім дзецям і ўнукам. Таму сваю радавую сустрэчу мы і пачалі з наведвання могілкаў. Вельмі хочам і будзем такія сустрэчы прадаўжаць.

У гэты дзень выдалася нагода і для прэзентацыі новай кнігі Людмілы Дзіцэвіч “Гарманальныя авантуры псіхолага Францішкі, або Як яна любоўю выратавала сябе ад смерці”, якая выйшла ў гэтым годзе. Тут яна прапаноўвае новыя шляхі да аздараўлення з дапамогай квантавай псіхалогіі, псіхасаматыкі і лячэння псіхалагічных траўмаў дзяцінства. Тым самым псіхолаг дорыць надзею людзям з праблемамі гарманальнай перабудовы на выздараўленне і паўнавартаснае жыццё.

Дарэчы, дачка Людмілы Мікалаеўны Юлія Дзіцэвіч, расказваючы пра сваю сям’ю, адзначыла, што пісьменніцкі талент у спадчыну перадаўся ўнуку Аляксандру – пяцікласнік ужо піша апавяданні і заслужыў іх станоўчую ацэнку ад бабулі. Ёсць нават задума выдаць зборнік яго твораў.

Насычанай на прыемныя ўспаміны, расказы пра сваё жыццё, дасягненні і набыткі выдалася гэта радавая сустрэча. Цікавай і запамінальнай была праграма, якую падрыхтавала Людміла Дзіцэвіч: спявалі шмат песень на яе словы і музыку, прэзентавалі вензелі родаў, праводзілі конкурс “Назавіце імёны продкаў з вензеляў”, віктарыну “Ці ведаем мы свой род”, нават квэст, у час якога неабходна было адшукаць сямейную каштоўнасць, адбылося прадстаўленне рэліквіі – зборнік малітоўніка 1899 года, а таксама шмат фатаграфаваліся і здымалі відэа на памяць.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации