Хвіліны душэўнасці. Часы вайны ў памяці на ўсё жыццё

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці працягвае свае віншавальныя маршруты па Дзятлаўскім раёне. Наведаліся ў вёску Пацавічы, каб павіншаваць з 90-гадовым юбілеем Кацярыну Макарчык. Доўгажыхарка падзялілася з гасцямі сакрэтам даўгалецця, расказала пра сваё жыццё.

Нарадзілася жанчына ў сям’і шматдзетных сялян. Калі пачалася вайна, Кацярыне было 6 гадоў, і некаторыя моманты таго страшнага часу засталіся ў памяці дзяўчынкі на ўсё жыццё. Запомніла, як фашысты хацелі спаліць дом і хлеў пры вобыску, падазраючы ў сувязі з партызанамі бацьку, а Уладзімір Іванавіч сапраўды быў з імі звязаны – забяспечваў збожжам, мукой, паколькі быў млынаром. Памятае, як быў налёт варожай авіяцыі, і мама ўсіх дзяцей хавала пад ложкам: яны ляжалі на саломе, абкладзеныя падушкамі. Расказвае, як падманам мама не дазволіла забраць у Германію старэйшую сястру Марыю. Усіх дзяцей пасадзіла на ложак побач з сабой, а Марыю – на свае калені і прыкрыла радзюжкай, каб дзяўчынка здавалася маленькай. Не забыць, як уся сям’я хавалася ў бульбяной яме некалькі дзён без ежы і вады, начамі прыціскаючыся адзін да аднаго, каб не змерзнуць…

Дзяцінства было цяжкім. Дзяўчынцы ўдалося скончыць усяго 4 класы Казлоўшчынскай школы, а далей пачалася працоўная дзейнасць, у асноўным у сферы будаўніцтва. Замуж выйшла Кацярына за хлопца з суседняй вёскі Нянадавічы, Міхаіл таксама працаваў будаўніком. Пражыла сямейная пара амаль 30 гадоў, у іх нарадзілася дачка Марына, якая цяпер жыве з сям’ёй у Казлоўшчыне. Кацярына Уладзіміраўна мае дзвюх унучак і трох праўнукаў.

– Ні хвіліначкі не магу сядзець без справы. Гаспадарку ўжо не трымаю, але  з сястрой Алінай, якая жыве са мной, з раніцы знаходзім сабе занятак. Вяжам шкарпэткі, рукавічкі сабе, дзецям, унукам. Не ведаю, як будзе ў гэтым годзе, а раней увесь сезон хадзілі ў лес па грыбы ды ягады. Шмат успамінаем разам пра сваё жыццё, нагадваем адна адной выпадкі з нашага мінулага. Вельмі люблю спяваць. Але калі строга трымаю пост, то не спяваю, многа малюся, дарэчы, прыслужвала ў Казлоўшчынскай царкве больш за 20 гадоў. Колькі сябе памятаю, пашчуся кожную сераду і пятніцу, тады ні мяса, ні малака не ўжываю. Можа, таму і пражыла да 90 гадоў. Раю ўсім людзям ва ўзросце больш ужываць поснай ежы. Ды і маладым будзе карысць ад пастоў. Жадаю ўсім здароўя, міру і дабра, – такімі ўспамінамі падзялілася юбілярка.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

14 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

14 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

14 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

14 часов ago

Крочым да здароўя разам

У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону…

17 часов ago

ГрадусПлюс. Калі справа пойдзе?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…

20 часов ago