З конкурсна-гульнявой праграмай “Спаборнічай разам з Кешам” у госці да выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завітала каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка.

Сустрэча з асаблівымі дзецьмі праходзіла ў рамках асенняй дыстанцыйнай пяцідзёнкі “ЦімураВаланцёры Дзятлаўшчыны: у кадры добрых спраў”, прымеркаванай да Дня настаўніка і Міжнароднага дня пажылых людзей.

Вясёлы клоўн Кеша, ролю якога выконвала Ірына Анатольеўна, прапанаваў дзецям цікавыя гульні, конкурсы, загадкі, камандную эстафету і нават танцы. А напрыканцы праграмы ў паветра ўзняліся мыльныя бурбалкі, якія даставілі прысутным не менш радасці, чым сама сустрэча.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Калі лік ідзе на хвіліны
Внимание – ДЕТИ!

Внимание – ДЕТИ!

20 августа, 2026
На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

Похожие публикации