Хто тут самы спартыўны?

Кожны год у маі праходзяць раённыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы па здачы нормаў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Кожны дзятлаўчанін можа выпрабаваць сваю сілу, хуткасць і спрыт, атрымаць адпаведнае званне і ўзнагароду.

Сёлета ў спаборніцтвах, якія прайшлі на стадыёне “Колас” у Дзятлаве,  прынялі ўдзел навучэнцы школ, работнікі арганізацый і ўстановаў раёна. У праграму ўвайшлі падцягванне, адцісканне, чаўночны бег, нахілы, скачкі ў даўжыню і бег на розныя дыстанцыі.

– З 2016 года Дзятлаўшчына з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў па здачы нормаў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, – адзначыў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – Гэты паказчык уваходзіць у праграму развіцця фізічнай культуры нашай краіны. Удзел у мерапрыемствах прымаюць розныя людзі – ад самых юных да пенсіянераў, выконваючы нарматывы адпаведна свайго ўзросту. За апошнія два гады 53 дзятлаўчаніна здалі нарматыў на 1, 2 і 3 ступень. Доступ да здачы мае кожны жыхар раёна. Тых, хто дасягнуў добрых вынікаў, Міністэрства спорту і турызму адзначае нагрудным знакам і пасведчаннем.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

12 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

13 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

16 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

17 часов ago