Пазмагаліся ў спаборніцтвах “Снежны снайпер”

Свежыя навіны Спорт і турызм

Каманда навучэнцаў Дзятлаўскага раёна прыняла актыўны ўдзел у спаборніцтвах Гродзенскай вобласці сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў сезоне 2020-2021 гадоў.

Спаборніцтвы праходзілі ў вёсцы Сялец Навагрудскага раёна, дзе размешчаны спартыўна-біятлонны комплекс.

У склад дзятлаўскай каманды ўвайшлі навучэнцы з Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы, Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Гезгалаўскай і Дварэцкай сярэдніх школ, а таксама сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

Наталля ПАЗНЯК,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup