Свежае паветра, вялікая тэрыторыя, магчымасць прайграць розныя ваенныя сцэнарыі пад прыцэлам бяспечных лазерных стрэлаў бластар-аўтамата, паражэнні мішэняў, каманднае адзінства і абарона пазіцый – усё гэта і многае іншае чакала выхаванцаў школьных летнікаў у першыя дні адпачынку.
LaserTag, або лазерны пейнтбол – ваенна-спартыўная камандная гульня, у якой выкарыстоўваецца спецыяльны камплект абсталявання і якая цалкам імітуе баявыя дзеянні ў рэальных умовах, ладзілася для падлеткаў у гарадскім парку города Дзятлава. З аднолькавай цікавасцю захапіла яна як хлопчыкаў, так і дзяўчат.
Арганізатарамі ваенна-спартыўнага мерапрыемства для выхавальнікаў летнікаў выступілі работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Дзеці актыўна, весела і з карысцю бавілі час, дзяліліся сваімі ўражаннямі з аднагодкамі. Не на жарт захаплялі “стралялкі” і прахожых.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…
Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…
Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…
Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…
На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…
У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…