Хто пасееў – таму пажнуць

31 ліпеня дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у КСУП “Хвінявічы”.

Ён ладзіўся ў адміністрацыйным будынку гаспадаркі па пытанні “Уборка зерневых на прысядзібных участках жыхароў Парэцкага сельскага савета”. У якасці кансультантаў выступілі спецыялісты сельгаспрадпрыемства: галоўны бухгалтар Галіна Лябецкая, галоўны эканаміст Станіслаў Кончык, юрысконсульт Ганна Федарэвіч, старшыня прафкама Вольга Максімава, галоўны аграном Уладзімір Карыба.

Варта зазначыць, што пытанне спецыялісты выбралі актуальнае, бо пакуль ідзе вялікае жніво на палетках сельгаспрадпрыемства, дбайныя гаспадары, якія пасеялі значныя кліны зерневых культур на сваіх прысядзібных участках, таксама пачынаюць актыўна цікавіцца магчымасцю сабраць ураджай своечасова.

Па словах галоўнага эканаміста КСУП “Хвінявічы” Станіслава Кончыка, дапамагаць мясцоваму насельніцтву “змагацца” за ўраджай – шматгадовая практыка гаспадаркі. Праўда, да “малога” жніва на прысядзібных участках вяскоўцаў сельгаспрадпрыемства прыступае толькі тады, калі абмалоціць на сваіх палях усё да апошняга каласка. Так будзе і сёлета: камбайны абавязкова выдзяляць усім жадаючым. Цяпер, напрыклад, дыспетчарская служба, у якую тэлефануюць вяскоўцы, фарміруе спіс заявак, але некаторыя з мясцовых жыхароў прыходзяць са сваімі просьбамі непасрэдна да дырэктара гаспадаркі – каму як падабаецца. У дзень адчыненых дзвярэй у людзей з’явілася дадатковая магчымасць задаць свае пытанні, выказаць пажаданні і запісацца ў спіс для выдзялення камбайна. Кансультанты патлумачылі, што пры спрыяльным надвор’і, як толькі скончыцца жніво, уборачная тэхніка выедзе ў прыватныя гаспадаркі, згодна спісу. Разам з камбайнавым экіпажам да людзей, як звычайна, прыедуць брыгадзір вытворчай брыгады і бухгалтар. Яны выканаюць неабходныя замеры, падлічаць кошт паслугі. Разлік, як заўжды, будзе ажыццяўляцца на месцы, што вельмі зручна для вяскоўцаў. Калі не будзе дажджу, за дзень такі “працоўны дэсант” мяркуе абслужваць па некалькі вёсак, пры добрым надвор’і з пастаўленымі задачамі работнікі поўнасцю справяцца за лічаныя дні.

Гэта інфармацыя прыйшлася даспадобы Ганне Крупіцы, якая працуе вартаўніком у КСУП “Хвінявічы”, а на дзень адчыненых дзвярэй зазірнула з унукамі Дзмітрыем і Максімам. Малых пакуль мала хвалюе “хлебнае” пытанне, але ім цікава бавіць час з бабуляй. Сама Ганна Аляксандраўна расказала, што сёлета засеяла дзесяць сотак ячменем. Надвор’е было спрыяльным, і на яе прысядзібным участку падрастае някепскі ўраджай. Менавіта яго гаспадыня хоча змалаціць з дапамогай камбайна гаспадаркі. Заадно жанчына расказвае, што ў КСУП “Хвінявічы” для насельніцтва памяркоўныя цэны на выкананне сельскагаспадарчых работ. Напрыклад, за пасадку бульбы мясцовыя вяскоўцы плацілі менш, чым у некаторых іншых гаспадарках раёна.

Што ж, пажадаем поспехаў ва ўборачнай кампаніі і хвінявіцкім аграрыям, і жыхарам Парэцкага сельсавета.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

19 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

23 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago