Хто крылы расправіў на роднай зямлі. Прызванне – прафесія – лёс

Ветэран педагагічнай працы Хвінявіцкай сярэдняй школы Еўдакія Рыгораўна Улога ў сакавіку адзначыла сваё 98-годдзе.

Нарадзілася яна на Магілёўшчыне ў вёсцы Охар Чэрыкаўскага раёна. Выхоўвалася бацькамі стараннай і адказнай. Ужо ў дзяцінстве мела дапытлівы розум і любіла чытаць кнігі, марыла атрымаць прафесію настаўніка і прысвяціць ёй сваё жыццё. Пасля заканчэння школы паступіла ў Крычаўскае педагагічнае вучылішча: вырашыла стаць настаўніцай пачатковых класаў.

На Дзятлаўшчыну Еўдакія Улога прыехала маладым спецыялістам у 1947 годзе. Працоўны дэбют адбыўся ў Алёхнавіцкай пачатковай школе, затым была загадчыцай Баравіцкай пачатковай школы, настаўніцай пачатковых класаў у Норцавіцкай сямігодцы, сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, Нагародавіцкай сямігодцы, Жыбартоўскай сярэдняй школе. Тут яна сустрэла свайго будучага мужа – Аляксандра Улогу, стварыла сям’ю.

Пасля закрыцця Жыбартоўскай школы Еўдакія Рыгораўна перайшла працаваць у Хвінявіцкую сярэднюю школу, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак.

Стаж працы настаўніцай пачатковых класаў склаў 44 гады.  Яна заўсёды імкнулася быць лідарам, адказна падыходзіла да даручанай справы. Плённай была яе працоўная дзейнасць, аб чым сведчаць заслужаныя ўзнагароды: Ганаровыя граматы, падзячныя лісты, медалі “Выдатнік народнай адукацыі”, “Ветэран працы”.

Пасля выхаду на заслужаны адпачынак яна заўсёды наведвала школьныя мерапрыемствы, а цяпер з задавальненнем прымае гасцей дома. Навучэнцы і настаўнікі школы павіншавалі Еўдакію Рыгораўну з днём нараджэння, а яна прачытала свае душэўныя вершы, пажадала жыць у мірнай краіне, каб ніколі не зведаць горыч болю і страт.

Ала ПАЎЛОЎСКАЯ, 
старшыня прафкама Хвінявіцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

20 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

20 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago