Дзень праваслаўнай кнігі ладзіўся ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы. Для навучэнцаў мясцовай школы тут прайшла гадзіна духоўнасці “Святы Уладзімір”, прымеркаваная да 150-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Хрышчановіча (Гезгальскага).
28 кастрычніка 1999 года іерэй Уладзімір быў кананізаваны Святым Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы як мясцовы святы. Свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хрышчановіча называюць яшчэ Гезгальскім – па месцы яго нараджэння. Жыхары вёскі Гезгалы лічаць яго сваім нябесным заступнікам. У гонар гэтага святога названа царква, размешчаная на тэрыторыі папраўчай калоніі-пасялення.
Госцем мерапрыемства стаў святар Царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы вёскі Нагародавічы айцец Мікалай. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці чытання духоўных кніг,бо яны вучаць дабру і міласэрнасці, расказаў пра Біблію, таямніцы паходжання свету, нагадаў пра важнасць духоўнай літаратуры ў фарміраванні асобы.
Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#библиотека #книги
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…