На 4 жніўня ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна завяршылі абмалот рапсу. Рапс у раёне абмалочаны з плошчы 2580 гектараў, сабрана 4739 тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 18,4 цэнтнера з гектара.
Самую высокую ўраджайнасць рапсу атрымала ААТ “Граніт-Агра”: з кожнага гектара тут намалацілі па 50,8 цэнтнера. Валавы намалот зерня рапсу склаў у сельгаспрадпрыемстве 2031 тону.
Усе сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны прыступілі да абмалоту каласавых культур. На 4 жніўня ў раёне з 15711 гектараў абмалочаны 1512, што склала 10 працэнтаў. Сабрана 4650 тон зерня пры сярэднераённай ураджайнасці 30,8 цэнтнера з гектара.
Лідарам па тэмпе жніва з’яўляецца КСУП “Жукоўшчына” – каласавыя абмалочаны на плошчы, якая складае 25 працэнтаў ад пасеву.
Лідар па ўраджайнасці – ААТ “Граніт-Агра”: 47,7 цэнтнера з гектара каласавых.
Б. ВАРНА
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…