Івану (імя зменена) пяць гадоў, цяпер ён выхаванец прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Ваня мілы, жыццярадасны, таварыскі хлопчык, актыўны і вясёлы. Ён любіць быць у цэнтры ўвагі і атрымліваць пахвалу. Івану падабаецца катацца на веласіпедзе, гуляць з канструктарам Lego і машынкамі.

Хлопчык добра разумее, калі з ім размаўляюць, умее складваць пасля сябе цацкі, у яго сфарміраваны навыкі самаабслугоўвання. Ваня з задавальненнем наведвае дзіцячы сад, дзе ў яго шмат сяброў, з якімі ён ахвотна гуляе.

Дзіця вельмі цікаўнае, жыва рэагуе на ўсё, што адбываецца побач, патрабуе да сябе шмат увагі. У Івана ёсць невялікае адставанне ў моўным развіцці, таму ён наведвае спецыяльную групу ўстановы дашкольнай адукацыі і займаецца з настаўнікам-дэфектолагам.

Яму патрэбна сям’я, дзе ён будзе адчуваць любоў і падтрымку бацькоў. Хлопчык не можа быць усынаўлёны, аднак яго можна прыняць на выхаванне ў апякунскую або прыёмную сям’ю.

Па пытаннях жыццяўладкавання дзіцяці звяртайцеся ў аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 8-01563-6-41-45 (Алена Анатольеўна Чайкоўская) або ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава па тэлефоне 8-01563-3-00-76 (Кацярына Сяргееўна Ляўкевіч).

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации