Пытанне аб магчымасці вяртання дзіцяці ў сям’ю тычылася хлопчыка, 2016 года нараджэння, і яго маці. За некалькі месяцаў, пакуль сын знаходзіўся ў Гродзенскім доме дзіцяці, жанчына паспела кардынальна памяняць сваё жыццё. Цяпер яна жыве з маці, заўвагаў не мае, характарызуецца станоўча. Гэта адчувальныя вынікі, калі ўлічыць, што жанчына на чатыры гады асуджана да пакарання, не звязанага з адбываннем у месцах пазбаўлення волі, і прайшла курс лячэння ад наркатычнай залежнасці.
Па інфармацыі крымінальна-выканаўчай інспекцыі, асуджаная зарэкамендавала сябе здавальняюча, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягвалася. Аднак адзін раз не з’явілася ў міліцыю для рэгістрацыі без уважлівай прычыны, за што атрымала вымову ад начальніка міліцыі.
Затое маці рэгулярна наведвала доктара-нарколага. Наведвала і сына ў доме дзіцяці, перадавала для яго сродкі гігіены.
Улічыўшы той факт, што жанчына сапраўды імкнулася зрабіць усё магчымае для выпраўлення, і многае ў яе атрымалася, члены камісіі далі маці шанц самой гадаваць сына. Аднак папярэдзілі, што сям’я па-ранейшаму будзе знаходзіцца на кантролі службаў прафілактыкі. Маці павінна памятаць і аб тым, што судзімасць у яе не пагашана. Права на новыя памылкі проста няма — можна аказацца за кратамі і быць пазбаўленай бацькоўскіх правоў.
А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…