Хлебаробы Дзятлаўшчыны пачалі вясновую сяўбу

На гэтым тыдні практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур.

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, усе гаспадаркі раёна пачалі сеяць авёс, КСУП “Хвінявічы” ўжо справіліся з гэтай задачай і перайшлі на яравы ячмень, ААТ “Дварэцкі льнозавод” завяршае падрыхтоўку глебы пад лён. Згодна з планам,  у самы сціслы тэрмін у раёне будзе пасеяна 4118 гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пасяўная кампанія актыўна пачалася, і перапынкаў у ёй не плануецца.

Бывалыя помняць прыказку “Сей авёс у гразь – будзеш князь”, аднак сучасныя актуаліі змяніліся. Спецыялісты лічаць, што і яравы авёс, і ячмень можна ўпэўнена сеяць у такое надвор’е, зернебабовыя таксама не баяцца начных замаразкаў. Глеба ўжо прагрэлася да 7-8 градусаў, вільгаці ў ёй дастаткова.

У КСУП “Войневічы” першымі сеяць яравы авёс выйшлі механізатар Павел Сухецкі на МТЗ 3022 з сеялкай АПП-6 АБ-Д, на падвозе насення на аўтамабілі МАЗ працуе вадзіцель Андрэй Сідэнка.

Аб пасяўной кампаніі ў гаспадарцы расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Іван Палуянцэвіч:

– У КСУП “Войневічы” план сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур складае 727 гектараў, з іх 107 – пшаніцы, 150 – ячменю, 50 – аўсу, 420 – кукурузы на зерне, таксама 200 гектараў зернебабовых (гарох у чыстым выглядзе і сумесі). З 18 сакавіка мы прыступілі да сяўбы аўсу – гатунак шанц першай рэпрадукцыі, пасля зоймемся яравой пшаніцай. Правялі першую падкормку рапсу сульфатам амонію, яшчэ падкормім КАСам. Таксама ўносім арганічныя ўгнаенні пад  культуры, “закрываем” вільгаць, каб захаваць яе ў глебе. Маем мэту выканаць план па ранніх збожжавых за два тыдні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

8 часов ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

9 часов ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

9 часов ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

9 часов ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

9 часов ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

19 часов ago