Дзятлаўшчына багатая на таленавітых людзей, якія сваёй творчасцю, працай праславілі яе. Гэта пісьменнікі, паэты, мастакі, вучоныя, педагогі, скульптары. Сярод іх вучоны, доктар гістарычных навук Аляксандр Лакотка, якому споўнілася 70 гадоў, аднак ён яшчэ працягвае сваю навуковую працу і выдае кнігі.

Аляксандр  Іванавіч  нарадзіўся 25 студзеня 1955 года ў вёсцы Кузьмічы ў сям’і настаўнікаў. Вучыўся на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў у галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны, развіцця турызму. Ён выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства, што паслужыла  асновай для стварэння музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам.

Да юбілею навукоўца ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы прайшло інфарм-дасье “Вучоны Аляксандр Лакотка – наш зямляк”. Прысутныя пазнаёміліся з яго жыццёвым і навуковым шляхам, выданнямі кніг, якія ёсць у бібліятэцы, а гэта “Пад стрэхамі прашчураў”, “Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі”. Асаблівую цікавасць выклікаў альбом малюнкаў і графікі “Над нівамі роднай зямлі” –  краявіды розных пораў года, помнікі архітэктуры, відарысы сёл, мястэчак і хутароў Беларусі. Бібліятэкай выдадзены буклет “Славутыя імёны зямлі данілавіцкай”.

Жанна КУР’ЯН,

бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Предыдущая новость

Похожие публикации