У Дзятлаве па вуліцы Фрунзэ ў сям’і Алены Лаўрэнцьевай з’явіўся новы жыхар – птушка, якая занесена ў Чырвоную кнігу.
Увечары, 22 лютага, сярод хатніх гусей на падворку гаспадыня заўважыла госця – белага лебедзя. У яго былі пашкоджаны крыло і лапа. Гаспадарам стала шкада птушку, пакінулі ў сябе, у хляве выдзелілі асобны, абгароджаны куток. Два тыдні выходжвалі, лячылі.
– Аднойчы лебедзь спрабаваў паляцець і ледзь не трапіў пад машыну, – расказвае Алена Андрэеўна. – Пакуль не выпускаем, баімся, што прападзе, малады, яшчэ не падужэў. Есць ён тое, што і хатняя птушка.
Восенню лебедзі адлятаюць у вырай, а сёлета чамусьці на возеры застаўся зімаваць цэлы вывадак. Дачакаемся цяпла ды выпусцім свайго госця наволю, да астатніх.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…