Адно з самых любімых народных гулянняў беларусаў – Масленіца. Як кажуць: хто бліна не з’еў – той вясну праспаў. Сёлета на свяце ў горадзе Дзятлаве, якое праходзіла на стадыёне “Колас”, госці ад душы весяліліся, развітваліся са снежнай і марознай Зімой, сустракалі сонечную Вясну.

Дзеці і дарослыя актыўна прымалі ўдзел у народных гульнях, конкурсах, атракцыёнах, разам з артыстамі Дзятлаўшчыны і Карэліцкага раённага цэнтра культуры танцавалі, спявалі песні, вадзілі карагоды, ну і, вядома ж, частаваліся блінамі, ад разнастайнасці якіх проста вочы разбягаліся: дранікі і блінчыкі розных памераў і колераў, з прыпёкамі і начынкамі, цэлыя кампазіцыі, якім гаспадыні прыдумалі крэатыўныя назвы.

Усе кулінарныя шэдэўры былі па заслугах ацэнены конкурснай камісіяй і гасцямі свята, якія маглі пачаставацца на любым з трынаццаці “падворкаў”. У конкурсе на лепшыя масленічныя бліны перамога сёлета дасталася Дзятлаўскаму раёну электрычных сетак, дыплом 2-й ступені атрымала сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, дыплом 3-й ступені – у КСУП “Жукоўшчына”.

Самым незвычайным на свяце быў аб’яўлены конкурс на лепшы масленічны касцюм, у якім спаборнічалі ў трох намінацыях. Званне “Галоўны блін раёна” за самы эфектны вобраз прысудзілі Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, “Блін з разынкай” за самы крэатыўны і незвычайны падыход да дызайну падрыхтавала каманда сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, у намінацыі “Блінны рух” – за самую энергічную і масавую групу падтрымкі – перамогу прысудзілі Дзятлаўскаму РУП ЖКГ.

Шмат жадаючых выпрабаваць поспех, запусціўшы “снарад” на рэкордную дыстанцыю, сабраў сёлета конкурс на кіданне валёнкаў, які праводзіўся у Дзятлаве ўпершыню, але прыйшоўся ўсім даспадобы. Далей за ўсіх кінулі валёнак Наталля Галуза і Віктар Паўловіч.

У спартыўна-забаўляльнай праграме сярод арганізацый раёна выпрабоўвалі сілы шэсць каманд. Удзельнікі конкурсаў паказалі хуткасць і спрыт у пераносцы бліноў на лапатах; згуртаванасць каманды – у конкурсах лыжнікаў, на “мудрагелістай пераправе”; трапнасць – у дартсе і хакейным турніры. Па выніках агульнага заліку за ўсе віды спаборніцтваў пераможцам міні-спартакіяды, як і ў мінулым годзе, стала каманда Дзятлаўскага РУП ЖКГ, на другім месцы – спартсмены Дзятлаўскага лясгаса, на трэцім – калектыў ТАА “Ізакам”.

А напрыканцы ўдзельнікі свята правялі традыцыйны народны абрад – спальванне пудзіла Масленіцы, каб разам з агнём згарэлі ўсе крыўды, хваробы і беды.

Сёння Масленіца па зямлі ідзе,

Вясну-красну за сабой вядзе!

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

4 часа ago

Александр Лукашенко принял с докладом министра образования

Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…

4 часа ago

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…

5 часов ago

Сям’я Лях з Дзятлава прадставіць Гродзеншчыну ў фінале конкурсу “Сям’я года”

Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…

5 часов ago

Зазірнём у сямейны альбом: цёплая сустрэча ў Жукоўшчыне

Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…

5 часов ago

Чем удивит Гродненщина на Дне белорусской письменности?

5–6 сентября в Костюковичах Могилевской области пройдет XXXIII День белорусской письменности. Гродненский регион примет активное…

5 часов ago