Актыўна і вынікова працуюць на сёлетнім жніве хлебаробы ААТ “Граніт-Агра”.
Другімі раённымі тысячнікамі жніва-2019 сталі таксама гранітаўцы.
26 ліпеня камбайнавы экіпаж Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў на камбайне “Lexion-580” намалаціў 1035 тон збожжа. Акрамя камбайнераў, тысячнікам стаў і вадзіцель гаспадаркі на адвозцы зерня – Аляксандр Бакей. Аўтамабілем МАЗ з прычэпам ён перавёз 1042 тоны зерня.
Працаўнікі прымалі віншаванні за дасягненні ад старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка, старшыні раённага камітэта прафсаўза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Станіслава Мазура. Ім уручылі грашовыя прэміі, падарункі, вымпелы, букеты.
На 26 ліпеня хлебаробы сельгаспрадпрыемства намалацілі 8099 тон: зерня – 6308 тон, рапсу – 1791 тону.
Несумненна, што праз колькі дзён спіс камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў папоўніцца новымі імёнамі з ААТ “Граніт-Агра” і іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Вольга ЮШКЕВІЧ
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…
17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…