ГрадусПлюс. Знайшлі, дзе стаць

Не паспелі на вуліцы Савецкай у Дзятлаве памяняць зношанае тратуарнае пакрыццё на новае, дзятлаўчане звярнуліся са скаргай. Не на якасць матэрыялу і не на работу камунальнікаў, а на жыхароў вуліцы, якія не ўмеюць шанаваць зробленае для іх саміх дабро.

Сітуацыя простая: на ўчастку вуліцы ад цэнтра да скрыжавання з кальцавым рухам, дзе не паспела яшчэ добра злежацца новая тратуарная плітка, якую толькі-толькі паклалі, на ёй ужо паркуюцца двума коламі аўтамабілі. Не ўпэўнены, што такі краш-тэст прадоўжыць тэрмін эксплуатацыі пакрыцця, на рамонт якога выдзяляюцца сродкі з раённага бюджэту. Такая ж сітуацыя назіраецца і на іншых вуліцах горада, нават там, дзе, здавалася б, хапае месца для манеўра. А з другога боку – ці можна ўвогуле паркаваць аўтамабіль такім чынам? З гэтым пытаннем звярнуліся  да старшага дзяржаўтаінспектара міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Алега Ляўкевіча.

– Паркоўка на тратуары – адно з тыповых парушэнняў, якія часта сустракаюцца ў гарадах. Яна неправамерная. Паркавацца на тратуарах можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, дзе ўстаноўлены дарожны знак “Месца стаянкі”. У выглядзе выключэння з агульных правіл спыненне на тратуары магчыма для транспарту дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, гандлёвых і іншых арганізацый, якія знаходзяцца паблізу тратуара, – растлумачыў спецыяліст.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

4 часа ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

5 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

6 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago