Кожны год на старонках газеты “Перамога” мы ўздымаем тэму небяспечнасці інвазіўных раслін і неабходнасці своечасова змагацца з імі. Аднак для некаторых гаспадароў і прадпрыемстваў інфармацыю трэба нагадваць. Гэтым разам размова пойдзе пра прыгожы, аднак надзвычай небяспечны для іншых раслін сумнік (залатарнік) канадскі.
– Пакуль яшчэ не позна, праблему трэба вырашаць, – з гэтымі словамі ў рэдакцыю прыйшоў жыхар горада Дзятлава. – Пакуль расліна не асыпала насенне, неабходна ад яе пазбавіцца. Важна не толькі скасіць, але і ўтылізаваць расліну.
Традыцыйна месцам канцэнтрацыі сумніка застаюцца гарадскія могілкі. Магчыма, нехта некалі пасадзіў расліну, каб было ярка і прыгожа, цяпер жа гэта можа перарасці ў сур’ёзную праблему.
Яшчэ ў мінулым годзе сумніка тут было нямала, сёлета – адно суцэльнае жоўтае мора. Расліна прысутнічае не толькі на агульнай тэрыторыі могілак, але і за агароджай вакол магіл. Яна паспяхова “перабралася” праз дарогу, заснавалася па ўзбочыне, каля кантэйнераў са смеццем і вось-вось дабярэцца да пасеваў рапсу. Сумнік канадскі ўяўляе сур’ёзную пагрозу для культурных раслін, пасевы якіх знаходзяцца зусім побач, праз дарогу. Так гарадская “прыгажосць” дадасць клопату і без таго моцна загружаным аграрыям.
Аб тым, як на Дзятлаўшчыне змагаюцца з раслінамі-шкоднікамі, расказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі:
– Сумнік канадскі, як і баршчэўнік, адносіцца да інвазіўных відаў раслін, якія адназначна падлягаюць знішчэнню, бо наносяць моцную шкоду экасістэме. Найбольш эфектыўны метад барацьбы з сумнікам – хімічны, можна таксама скасіць яго, аднак гэта трэба будзе рабіць неаднаразова. Традыцыйна клопат па знішчэнні расліны – задача Дзятлаўскага РУП ЖКГ і сельгаспрадпрыемства, якому належаць землі, дзе былі выяўлены ачагі сумніка. Хачу нагадаць жыхарам раёна, што сумнік канадскі, нягледзячы на яго яркія “залатыя” кветкі, – не ўпрыгажэнне вашага прысядзібнага ўчастка, а сур’ёзны вораг для культурных раслін. За распаўсюджанне або нежаданне ліквідаваць сумнік віноўнікаў можа чакаць адміністрацыйная адказнасць.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…
У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…
Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…
У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…