Год добраўпарадкавання. Не толькі прыгожа, але і зручна

Яшчэ нядаўна дарога жыхароў аграгарадка Хвінявічы і вёскі Парэчча, якія з’яўляюцца блізкімі суседзямі, праходзіла праз парк па звычайнай пратаптанай імі сцежцы. Пасля дажджу хадзіць па ёй было нязручна, а цяпер на яе месцы зроблена дарожка з бетонных пліт, і жыхары вельмі задаволеныя, бо ў любое надвор’е можна лёгка і бяспечна прайсці і старому чалавеку з палачкай, і матулі з каляскай. Ініцыятарам і непасрэдным выканальнікам работ стала мясцовая сельская гаспадарка – КСУП “Хвінявічы”. Аднак толькі на ўладкаванні дарожкі яны не спыніліся, а вырашылі мясцовы парк зрабіць яшчэ і ўтульным месцам адпачынку для землякоў.

– Мы разабралі старыя вежы ў Рудзе Яварскай, якія ўжо не выкарыстоўваліся, і з пліт, што былі ў выдатным стане і вельмі добрай якасці, вырашылі зрабіць дарожку ў парку, – расказаў дырэктар гаспадаркі Мікалай Бубноўскі. – Таксама спілавалі старыя дрэвы, на месцы пнёў паставілі драўляныя тумбы, у якія пасадзілі ядловец. Атрымалася і функцыянальна, бо пні з часам струхнеюць, не трэба было іх выкарчоўваць, і прыгожа. Старшыня прафкама гаспадаркі Вольга Максімава прыдумала і ўвасобіла ў жыццё прыгожую вялікую клумбу з вазай пасярэдзіне. А што ж за парк без лавачак? Устанавілі іх па абодва бакі ад дарожкі, а для дзяцей набылі арэлі, турнікі. Да добрай справы далучыліся і аднавяскоўцы, напрыклад, мясцовы пенсіянер Леанід Шыпіла зрабіў для малечы пясочніцу.

Непадалёку ад парка, каля магазіна, прываблівае зрок прыгожая альтанка. Як расказаў Мікалай Анатольевіч, зроблена яна таксама з падручных матэрыялаў. Разбіраючы старую канюшню, моцныя дошкі рашылі выкарыстаць для добрай справы, так і з’явілася альтанка, дзе ўжо пяць гадоў любяць сустракацца мясцовыя жыхары, зрабіўшы пакупкі, пагутарыць, падзяліцца навінамі.

– Цяпер каля сталовай уладкоўваем пляцоўку для смецця, дзе будуць стаяць кантэйнеры, робім рамонт у майстэрнях, – дзеліцца планамі па далейшым добраўпарадкаванні Мікалай Бубноўскі. – Наша гаспадарка пачала рабіць праваслаўны памятны знак – гэта будзе купал з крыжам, іконай унутры, таксама збіраемся навесці парадак на крынічцы ў вёсцы Накрышкі. У планах – касметычны рамонт лазні, якую неабходна ўцяпліць, пафарбаваць, бо яе паслугамі актыўна карыстаюцца мясцовыя жыхары па суботах, а ў час уборачных работ гарачая вада там ёсць пастаянна. Работы і задумак хапае, таму як працавалі раней, так і будзем наводзіць парадак і надалей.

Пытанні па добраўпарадкаванні малой радзімы вырашае і Парэцкі сельвыканкам. Да размовы далучыўся яго старшыня Аляксандр Ядэйка:

– Варта адзначыць, што і людзі зацікаўлены ў тым, каб вакол было прыгожа і чыста, выступаюць з ініцыятывамі, штосьці робяць і за свае сродкі. Напрыклад, недалёка ад парка на месцы разбуранага дома ўжо ўтварылася балота, людзі прапанавалі яго паглыбіць, пачысціць – і атрымалася добрае азярцо, туды запусцілі рыбу. У мясцовых жыхароў, асабліва дзяцей, з’явілася яшчэ адно месца для адпачынку. У мінулым годзе каля яго быў закладзены парк, дрэўцы для якога прадаставіла лясніцтва, а спіртзавод дапамагае абкошваць траву вакол.

Варта адзначыць, што такое добраўпарадкаванне робіцца не толькі для таго, каб было прыгожа, але і зручна. Вельмі прыемна, што жыхары прыходзяць і дзякуюць нам, таму работа вядзецца і будзе працягвацца і пасля, не толькі ў Год добраўпарадкавання.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

10 часов ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

10 часов ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

10 часов ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

10 часов ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

10 часов ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

11 часов ago