Той, хто любіць НЕ працаваць, пазбягае сустрэчы з рабочым месцам усімі магчымымі і немагчымымі спосабамі.
А калі ж падфарціла, крыху падвяло здароўе, доктар выпісаў ліст непрацаздольнасці, дык чаму ж яго яшчэ і не падкарэктаваць – на сваю, зразумела, карысць.
Выпадак нячасты, як адзначылі ў дзятлаўскім аддзеле ўнутраных спраў, аднак, зводку здарэнняў на мінулым тыдні папоўніў. 44-гадовы работнік аднаго з прадпрыемстваў райцэнтра вырашыў падоўжыць сабе бальнічны аж на 5 дзён і выправіў дату аднаўлення працаздольнасці з ліку “01” на “06”. У сапраўднасці лічбавай інфармацыі і зацяжной хваробе работніка ўсумніліся. І нездарма.
Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў адносіцца да катэгорыі крымінальных спраў. Адпаведнае будзе і пакаранне: грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў; або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.
Ідэя, што я чыркану і ніхто не заўважыць, не здагадаецца, для гэтага дзятлаўскага “пісарчука” закончыцца дрэнна, улічваючы, што праблемы з законам у яго ўжо былі.
Усім астатнім, каго падобная шалёная думка ў галаве наведвала хоць раз, – навука!
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga