Паглядзіце на гэтыя фота. Якая прыгажосць! Цэлае поле чырвоных макаў ды сініх васількоў. Проста мара аматараў яркіх летніх сэлфі.

Дарэчы, гэтыя фота не “выцягнуты” з прасторы інттэрнэта, не згенераваны ў штучным інтэлекце, а зроблены пару дзён таму у адным з раёнаў Гродзеншчыны.

І ёсць у гэтым здымку, на жаль, не толькі прыгажосць. Па-першае, кветкавае хараство – наступствы недапрацоўкі аграрнага сектара: хутчэй за ўсё, тут банальна не хапіла хімпраполкі. Па-другое, заканадаўчы бок: селфіцца побач з макам можна, а вось вырошчваць – нельга.  

Якія менавіта расліны па-за законам, расказаў старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Вінцукевіч:

– Сэлфі на макавым полі не караецца па законе, таксама як і вырошчванне дэкаратыўных кветак маку. З іншага боку, нават за адну-дзве расліны маку алейнага можна атрымаць пакаранне. На першы раз папярэджанне, на другі – штраф, які можа даходзіць да 20 базавых велічыняў. Нагадаю, што з 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі Беларусі і Дзятлаўскага раёна ў тым ліку праходзіць спецыяльная прафілактычная праграма “Мак”. У час яе супрацоўнікі міліцыі ажыццяўляюць маніторынг прыватнага сектара і падворкаў мясцовых жыхароў, правяраюць, ці не растуць там наркаўтрымліваючыя расліны – мак і каноплі. Адначасова праваахоўнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, скіраваныя на выяўленне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

Наталля АВЯРЧУК

Фота прадастаўлены чытачамі газеты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации