ГрадусПлюс. Пейзаж з непрыемнымі дэталямі

Роўна па календары ў горад прыйшла вясна з выдатнымі плюсавымі тэмпературамі і ласкавым сонейкам. Усё наваколле быццам запрашае: выходзьце на прагулку.

Людзей залатога ўзросту двойчы клікаць не трэба, яны самі ахвотна збіраюцца кампаніямі і адпраўляюцца на праменад па родным горадзе. Але тут узнікаюць праблемы.

– Увесь пазітыўны настрой ад добрага надвор’я псуе тое, што пад нагамі пастаянна трапляюцца сляды жыццядзейнасці сабак, якія несумленныя гаспадары паленаваліся сабраць і ўтылізаваць. Магчыма, яны былі не вельмі заўважныя пад снежным покрывам, а цяпер усе навідавоку. Ні прайсці ні праехаць! Дапамажыце што-небудзь з гэтым зрабіць, – звярнуліся жыхаркі райцэнтра ў рэдакцыю газеты “Перамога” па тэлефоне.

Дзе, як выгульваць сабак і ці патрэбна за імі прыбіраць, даведаліся ў начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Алены Грамко.

–  Патрабаванні па ўтрыманні хатніх сабак, катоў, іх рэгістрацыі, а таксама па адлове безнаглядных жывёл у населеных пунктах вызначаны правіламі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2001 г. № 834, – расказала Алена Іванаўна. – Уладальнікам сабак, катоў забараняецца прыводзіць жывёл у магазіны, на прадпрыемствы грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, у школы і дзіцячыя дашкольныя ўстановы, у грамадскія будынкі, паркі, скверы, на стадыёны, рынкі, а таксама на жывёлагадоўчыя фермы. Выгульваць сабак можна на прыдамавых тэрыторыях, у час выгулу – трымаць на кароткім павадку і ў намордніку, акрамя шчанюкоў да трох месяцаў і дэкаратыўных сабак ростам да 25 см у карку, якіх можна выводзіць на павадку без намордніка. Таксама забараняецца ўтрымліваць незарэгістраваных жывёл.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 01.04.2024 г. № 361-3 “Аб адказным абыходжанні з жывёламі” іх гаспадар абавязаны неадкладна забяспечваць уборку прадуктаў іх жыццядзейнасці (за выключэннем сабакі-павадыра).

За парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл іх уладальнікі будуць аштрафаваны ў памеры да 15 базавых велічыняў, калі парушэнне прычыніла шкоду здароўю ці маёмасці – ад 10 да 30 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Калі вы ўбачылі ў населеным пункце парушэнне правілаў утрымання сабак (выгул без павадка, намордніка, забруджванне тэрыторый, выгул на дзіцячых пляцоўках), неабходна зафіксаваць гэты факт на фота (відэа), высветліць асобу гаспадара жывёлы і звярнуцца з заявай да ўчастковага інспектара або ў сельскі выканкам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Следчы камітэт інфармуе. Не забудзьце дома флікер

Такі заклік жыхарам Дзятлаўшчыны адрасаваў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца: – У…

2 часа ago

Безопасность на рабочем месте – залог снижения рисков возникновения чрезвычайных ситуаций

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям регулярно проводят профилактические мероприятия с трудовыми коллективами. Недавно такая…

2 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Каб за зіму дачу не абнеслі

Тэма З заканчэннем агароднага сезону дачы пусцеюць Праблема Зімой дачная маёмасць прываблівае злодзеяў Слова спецыяліста…

2 часа ago

Прамая тэлефонная лінія

13 кастрычніка з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

2 часа ago

Праваахоўнікі не тэлефануюць у месенджарах

Пра гэта жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок:…

17 часов ago

Александр Лукашенко ознакомляется с научными разработками гражданского и оборонного назначения

Президент Беларуси Александр Лукашенко ознакомляется с научными разработками гражданского и оборонного назначения, сообщает БЕЛТА. Глава…

18 часов ago