ГрадусПлюс. Навучанне рублём

Яшчэ класік Іван Крылоў заўважаў у сваіх байках, што, колькі ты людзям ні кажы, адны словы не маюць належнага эфекту.

Зусім іншая справа, калі да іх дадаецца матэрыяльны стымул.

Так, з пачаткам летніх канікулаў дзяржаўтаінспекцыя, як і многія іншыя службы, засяродзіла ўвагу на бяспечным адпачынку школьнікаў, а дакладней, на паводзінах саміх вадзіцеляў. Каб напэўна не забыліся, па ўсёй рэспубліцы з 25 мая па 5 чэрвеня праходзіць прафілактычная акцыя “Увага ­– дзеці!”. Яе ўмова простая: вадзіцель, будзь пільны, уключы святло, стань больш заўважным.

Сустракаючы супрацоўнікаў ДАІ на дзяжурстве ў горадзе па два разы на дзень, сама як вадзіцель “выцягвалася” за рулём па струнцы, чакаючы, што вось-вось, спыняць. Але ні разу так і не стала аб’ектам увагі інспектараў. А вось тыя, хто забыўся патрабаванні ДАІ і базавыя правілы дарожнага руху, не толькі мелі прадметную размову з дзяжурнымі, але і атрымалі пакаранне рублём.

За тыдзень правядзення акцыі на тэрыторыі Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў да адказнасці было прыцягнута 129 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі без уключэння бліжняга святла фар, 26 – парушылі правілы перавозкі дзяцей, 5 вадзіцеляў не прапусцілі пешаходаў на абазначаных пешаходных пераходах.

Плаціць нават невялікі штраф крыўдна, але гэта лепш, чым наступным разам патрапіць у горшую сітуацыю. Таму і вадзіцелі ставяцца да такога вопыту з разуменнем. Ёсць тыя, хто з бліжнім святлом фар ездзіць кожны дзень незалежна ад акцыі, пары года і часу сутак. Бо беражонага і Бог беражэ.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

16 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

16 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

16 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

17 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

17 часов ago