Гэты год выдаўся багаты на садавіну і агародніну, у тым ліку і на яблыкі, якія сталі тэмай чарговага звароту ў раённую газету “Перамога”.
У рэдакцыю патэлефанавала пенсіянерка з горада Дзятлава з пытаннем:
– Яблыкаў сёлета багата, хацелася б здаць, каб не заміналі на прысядзібным участку. Аднак прыватнікі да нас не едуць, а ў спажывецкай кааперацыі толькі адзін пункт прыёму – на рынку: нам, пажылым, няма як даставіць туды цяжкія мяхі. Ці плануецца сёлета прымаць яблыкі, як раней, з заездам на вуліцу?
На пытанне адказвае дырэктар Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Мікалай Гародка:

– На сёння ў нашым філіяле дастаткова транспарту і тэхнічных магчымасцяў, каб выканаць такое пажаданне насельніцтва. Разам з тым, не занятыя вакансіі нарыхтоўшчыкаў і вадзіцеляў, якія маглі б прымаць сельскагаспадарчую прадукцыю ў насельніцтва па месцы жыхарства. Запрашаем на работу жадаючых працаваць па названых вакансіях і пастараемся пры з’яўленні такой магчымасці аднавіць выязную нарыхтоўку.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga