Categories: Грамадства

ГрадусПлюс. Цішыня і спакой. Не трывожаць памерлых клопаты жывых

А клопаты жыхароў вёскі Лудзічы ўжо не першы год звязаны менавіта з мясцовымі могілкамі.

Ураджэнца Лудзічаў Івана Ёдчыка мы сустрэлі менавіта тут, калі ехалі здымаць рэпартаж па тэме парадку на зямлі. Мужчына папраўляў сетку-рабіцу на адным з пралётаў плоту вакол могілкаў. Разгаварыліся.

– Даўно жыву ў Гродне, але на малую радзіму прыязджаю часта. На жаль, людзей у вёсцы нашай і побач у Кашкалах засталося нямнога, пару дзясяткаў чалавек. Але зямля родная цяплом грэе душу, з задавальненнем сустракаюся з землякамі і час тут баўлю. Бачыце, мясцовасць у нас лясістая, нават могілкі па перыметры абнесены лесам. Некалі стаяў драўляны плот, згніў, і ў 2007 годзе яго разабралі. З таго часу ніякай агароджы так і не зрабілі. Тут ляжаць мае родныя, некалькі пакаленняў. Бацька быў удзельнікам вайны. Балюча было глядзець, што магілы патаптаны дзікімі жывёламі. Лань рознакаляровы букецік зубамі выцягне з зямлі і бяжыць з ім у лес, а як за вянок, на крыж помніка павешаны, учэпіцца, дык цягне, пакуль не расцягне яго да абыякавага выгляду, а бывае, помнік, калі стары, слаба трымаецца на растворы, то і ўпадзе. Сорамна было. Усяго тут каля дзесяці ўдзельнікаў вайны пахавана. Разам з вяскоўцамі даглядаем і іх магілы.

– Цяпер у вас тут усё агароджана, спілаваны дрэвы.

– Так, дрэвы спілавалі работнікі сельвыканкама. Праўда, некаторыя пні высокія пакінулі, вышэйшыя за помнікі, і чамусьці галіны палілі проста на могілках. Во, бачыце, ад кастроў месцы чорныя. Неяк нядобра. А пні я потым сам спілаваў ніжэй.

– А могілкі гэтыя яшчэ дзейнічаюць?

– Тыдзень таму чалавека пахавалі.

– Чаму ж іх доўгі час ніхто не гарадзіў?

– Не ведаю. Ужо гадоў пяць звярталіся з просьбамі ў сельвыканкам. Пляцоўку для смецця зрабілі і вывозяць яго, дрэвы спілавалі, уздоўж дарогі на могілкі кусты высеклі, а з агароджай так і “не склеілася”. Крыўдна, у іншых жа сельсаветах неяк змаглі гэта пытанне вырашыць. Глядзець на разбураныя жывёламі магілы не было ўжо моцы. Частку плоту з металапрофілю я купіў за свае грошы і паставіў уздоўж тых магілкаў, дзе пахаваны мае родныя, але на ўсю пляцоўку ў мяне фінансаў не хопіць. Пайшоў на Радаўніцу да мясцовых жыхароў з прапановаю скласціся грашыма і самім абгарадзіць. Людзі згадзіліся, выбралі адказнага за фінансы, склаліся, набылі ўсё неабходнае. Дзякуй бацьку, навучыў мяне “рукі да ўсяго прыкладаць”. Я слупы для плоту, вароты і брамку зварыў. Цэлы месяц разам з Віктарам і Раісай Ёдчыкамі, Анатолем Саўрасом, старастай вёскі Верай Міхайлоўскай мы і рабілі. Вось закончылі, хацеў яшчэ пакасіць вакол пахаванняў, але ўжо не паспяваю, трэба дадому вяртацца.

Такая сустрэча. Неардынарная бяседа. І ёсць над чым задумацца.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

19 минут ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

46 минут ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

49 минут ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

2 часа ago

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

5 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

6 часов ago