Пад такой назвай у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла дыялогавая пляцоўка, удзел у якой прынялі прадстаўнікі арганізацый, члены грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы школ, дзятлаўчане.

– 86 гадоў таму – 17 верасня 1939 года – уз’ядналіся Западная Беларусь і БССР. Гэта стала днём гістарычнай справядлівасці, – пачала размову старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Цюшляева. – А сёння мы адзначаем Дзень народнага адзінства, які сімвалізуе непарушнасць тэрытарыяльнай і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі. Давайце паразважаем над важнасцю адзінства і супрацоўніцтва нашага народа для будучыні Беларусі.

Якія падзеі папярэднічалі ўз’яднанню Беларусі ў 1939 годзе, даведаліся з відэароліка, знятага ў 2021 годзе.

Пра гістарычныя прыклады адзінства беларускага народа расказала дырэктар музея Вераніка Паўлоўская.

– Дзень народнага адзінства – гэта не проста памятная дата, – зазначыла Вераніка Уладзіміраўна. – Гэта глыбокі гістарычны ўрок. Яна паказвае, што толькі будучы адзіным народам у суверэннай дзяржаве, мы зможам абараніць сваю ідэнтычнасць і мову, супрацьстаяць любой агрэсіі і пагрозам, дабівацца поспехаў у любой сферы. Менавіта гэта адзінства і дазволіла нам пераадолець усе гістарычныя выпрабаванні і пабудаваць моцную незалежную дзяржаву.

Гістарычная памяць – галоўная каштоўнасць. Як літаратура захоўвае памяць пра гістарычныя падзеі, расказала дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Бойка. Яна запрасіла прысутных акунуцца ў паэтычныя моманты жыцця Дзятлаўшчыны.

Адказны сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча падзялілася ўспамінамі пра сваіх бацькоў, якія жылі ў той час і шмат расказвалі пра польскую акупацыю і падзеі 1939 года. Маладому пакаленню яна дала наказ цаніць і берагчы Беларусь, жыць у міры і згодзе, быць дастойнымі прадаўжальнікамі таго, што дасталося ім у спадчыну ад продкаў.

Аб патрыятычнай самасвядомасці маладога пакалення і яе значэнні для будучыні краіны паразважалі разам з першым сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык. А якія традыцыі і якасці ў нашых дзяцей выхоўвае піянерыя, расказала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка.

– Гэта свята маладое, але вельмі правільнае, неабходнае. Яно сапраўды аб’яднала наш народ. Мы з вамі самі не бачылі тых падзей, але шмат ведаем з гісторыі, ад сваіх старэйшых сваякоў, таму можам усвядоміць, што ім прыйшлося перажыць, і адначасова параўнаць, у які добры час жывём цяпер. Віншую ўсіх са святам, шчасця, дабрабыту, міру, – павіншаваў землякоў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.

Напрыканцы ўсе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у акцыі “Мы адзіныя” і пакінуць свае пажаданні нашай краіне, сваёй малой радзіме. Таксама работнікі музея пазнаёмілі з выставай, на якой былі прадстаўлены прадметы, што захоўваюць для будучых пакаленняў, каб даносіць гістарычную праўду.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации