ГрадусПлюс. Бюстгальтар у каналізацыі, або Як жыхары шматпавярховак шкодзяць суседзям

У рэдакцыю газеты “Перамога” звяртаюцца не толькі дзятлаўчане, але і службы раёна. На гэты раз трывогу забіла Дзятлаўскае РУП ЖКГ.

Жыхары арэнднага дома № 33 па вуліцы Прытыцкага, які толькі нядаўна быў здадзены ў эксплуатацыю, ледзь не ўчынілі надзвычайную сітуацыю.

Калі работнікі ЖКГ прыехалі туды для праверкі гаспадаркі, якую прымаюць на баланс, то выявілі, што сцёкавыя трубы ў каналізацыйных калодзежах закупораны анучамі, адзеннем і іншымі бытавымі рэчамі, якіх дакладна не павінна там быць. Праводзілі нават тэрміновы сход з жыхарамі, каб растлумачыць, што нельга кідаць ва ўнітаз.

Як адзначае дырэктар раённага водаканала Іван Юшкевіч, гэта не адзінкавы эпізод, праблема носіць сістэмны характар. Часта на паведамленне аб закупорванні каналізацыі выязджае аварыйная брыгада Дзятлаўскага РУП ЖКГ, спецыялісты якой заўважылі, што ў 80 % кватэр у прыбіральні ўвогуле адсутнічае асобны кантэйнер, таму туалетная папера (якая, дарэчы, не раствараецца ў вадзе!), а таксама гігіенічныя сродкі трапляюць у агульны вадасцёк. І гэта яшчэ самае бяскрыўднае з агульнага арсенала! Людзі выкідваюць ва ўнітаз не толькі анучы, майкі, штаны, але нават трусы ды бюстгальтары. Зразумела, усё гэта “дабро” не раствараецца і не знікае, а, калі пашчасціць, даплывае да помпавай странцыі каналізацыі, адкуль вада паступае ў ачышчальныя збудаванні. Смецце ў сцёкавай вадзе затрымлівае рашотка, адтуль яно трапляе ў два вялікія кантэйнеры. Па назіраннях камунальнікаў, кантэйнеры напаўняюцца цалкам прыкладна кожныя 10 дзён.

– Закупорванне каналізацыі – праблема малых гарадоў, такіх, як Дзятлава. Калі ў больш буйных населеных пунктах дыяметр вадасцёкавых труб 500 міліметраў, то ў нас – 150-250 міліметраў, – тлумачыць Іван Станіслававіч. – Таму стала вельмі небяспечнай звычка жыхароў кватэр выліваць і выкідваць ва ўнітаз тлустую ежу. Тлушч асядае на сценках вадасцёкавых труб, і калі па іх ідзе ануча або папера, то можа лёгка наляпіцца на тлустыя сценкі і закупорыць іх. Таксама дадае нам клопату сезон нарыхтовах, калі ўсе мінулагоднія не выкідваюцца ў сметнік, а таксама адпраўляюцца ў каналізацыю. Каб прачысціць сістэму, мы заказваем спецыялізаваныя машыны, дзень работы якіх каштуе бюджэту каля 10 тысяч рублёў. З такім узроўнем засмечвання труб адной падобнай прачысткі на год недастаткова. У астатні час спраўляемся сваімі сіламі – адпампоўваем з дапамогай бочкі, што займае самае меншае паўдня работы.

Па словах дырэктара водаканала, такія безгаспадарныя насельнікі кватэр шкодзяць не столькі жылкамунгасу, колькі самі сабе і суседзям. Не так даўно на вуліцы Навагрудскай быў выпадак: сям’я паехала ў адпачынак, а калі вярнулася, іх кватэра на першым паверсе была затоплена нечыстотамі, якія патрапілі туды праз адтуліны ў ванне і ўнітазе. І вінаватыя ў гэтым былі выключна суседзі зверху, якія засмецілі вадасцёк.

На жаль, гэта не страшылкі, а наша рэальнае жыццё, і змяненне сітуацыі да лепшага толькі ў нашых руках.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Дзятлаўскага РУП ЖКГ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

14 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

14 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

16 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

16 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

17 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

19 часов ago