Бацькоўскі клопат, удзел у лёсе дзяцей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, дзяцей з няпоўных і шматдзетных сем’яў бярэ на сябе Беларускі дзіцячы фонд, закліканы аказваць матэрыяльную падтрымку, дапамогу ў лячэнні, аздараўленні, навучанні, творчым развіцці.
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у час свята апошняга званка стыпендыя Гродзенскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” была ўручана навучэнцы 9 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы Вікторыі Барук.
Вікторыя з году ў год паказвае высокія вынікі ў вучобе, творчасці і спорце, з’яўляецца членам ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”, займае ганаровыя месцы ў раённым этапе конкурсу “Юныя інспектары дарожнага руху”, абласным этапе конкурсу “Арляня”, у абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Яна актыўная ўдзельніца агульнашкольных і раённых мерапрыемстваў ГА “БРСМ”, з’яўляецца яго лідарам.
У сям’і Барук, у якой выхоўваюцца чацвёра дзяцей, пануе ўзаемапавага і даверлівыя адносіны, спачуванне і суперажыванне, падтрымка і пачуццё адказнасці, абавязку. Бацькі вучаць дзяцей пераадольваць цяжкасці, аказваць адзін аднаму падтрымку, радавацца жыццю.
Галіна ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…
Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…
Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…
Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…