ГрадусПлюс. Антыработнікі адкажуць па законе

Самая актуальная тэма лета – уборка ўраджаю, калі ўсе сілы аграпрамысловага комплексу мабілізуюцца на эфектыўную работу. Ёсць поспехі, дасягненні, перадавікі-хлебаробы. На жаль, ёсць і адваротны бок медаля: нягледзячы на пастаянны кантроль, прафілактычныя меры і ўнушальнае пакаранне, у сферы АПК (і не толькі ў ёй!) зноў і зноў фіксуюцца злачынствы, звязаныя з парушэннем працоўнай дысцыплівы і крадзяжом матэрыяльных каштоўнасцяў, што не застаецца без увагі органаў правапарадку. Аб нядаўніх прэцэдэнтах, пакаранні за такія дзеянні і прафілактычнай рабоце расказаў начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Шчурскі:

–  З пятніцы па нядзелю прайшлі рэйдавыя мерапрыемствы па кантролі за фізічным станам работнікаў і захаваннем таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Рэйдавая група аб’ехала ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна, было выяўлена тры факты парушэння працоўнай дысцыпліны, якія праяўляліся ў знаходжанні супрацоўнікаў АПК на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Гэта былі вартаўнік адной з малочнатаварных фермаў і жывёлаводы, прычым усе тры факты зафіксаваны ў розных сельгаспрадпрыемствах у розны час сутак, з удзелам як мужчын так і жанчын. Утрыманне алкаголю ў выдыхаемым паветры ў розных выпадках склала ад 1,02 да 1,94 праміле. Іх дзеянні кваліфікуюцца артыкулам 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь і караюцца на першы раз папярэджаннем, на другі – штрафам да васьмі базавых велічыняў.

– На што найчасцей квапяцца злодзеі ў АПК?

– Самыя частыя факты крадзяжоў звязаны з прысваеннем і захоўваннем скрадзенага пафарбаванага паліва, якое выкарыстоўваецца для запраўкі сельскагаспадарчай тэхнікі. У межах выканання рэйдавых мерапрыемстваў у перыяд вясенніх палявых работ супрацоўнікамі АУС райвыканкама выяўлены крадзеж 995 літраў дызельнага паліва механізатарам аднаго з сельгаспрадпрыемстваў. Такое злачынства падпадае пад крымінальны артыкул і караецца адпаведна нанесенай шкодзе. Пакараннем за крымінальнае злачынства можа стаць не толькі штраф, але і вызваленне ад займаемай пасады, абмежаванне або пазбаўленне волі на пэўны тэрмін. Як у час пасяўноў, так і ўборачнай кампаніі фіксуюцца крадзяжы менш істотных аб’ёмаў паліва: з апошніх фактаў – крадзеж каля 30 літраў. У такіх выпадках зламыснікаў чакае пакаранне адразу па двух артыкулах: за прысваенне матэрыяльных каштоўнасцяў прадпрыемства і парушэнне парадку абароту вадкага нафтавага паліва, прызначанага для сельскагаспадарчай галіны.

– Такія злачынствы характэрны пераважна для АПК?

– Сёлета “вызначыліся” як парушальнікі закона і работнікі лясной гаспадаркі раёна: два работнікі, замацаваныя за адной і той жа адзінкай тэхнікі, прысвоілі 414 і 700 літраў паліва, тым самым учынілі крымінальнае злачынства. Таксама перавозчык вялікагрузнай машыны адной з прыватных фірмаў зліў 150 літраў дызельнага паліва на кемпінгу на тэрыторыі нашага раёна, што выявілі супрацоўнікі ДАІ.

– Якія меры прафілактыкі праводзіце?

– Прыярытэтамі ў прафілактычнай рабоце, якую праводзяць супрацоўнікі райаддзела міліцыі, нароўні з пытаннямі правядзення ўборачнай кампаніі актуальнымі застаюцца прафілактыка хатняга гвалту, прымяненне прэвентыўных мер да тых, хто злоўжывае алкаголем. Напрыклад, толькі сёлета ў лячэбна-працоўны прафілакторый накіраваны 32 жыхары раёна. Такая мера прымяняецца найперш да асоб, не занятых у эканоміцы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

13 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

13 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

13 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

14 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

16 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

16 часов ago