Дзелавы панядзелак. Працоўны тыдзень пад эгідай парадку і бяспекі

Кантроль жніва, работа сэрвіса 115, рамонт дарог, падрыхтоўка школ да новага навучальнага года, вытворчая бяспека – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Кліенцкая служба ЖКГ

На абласной, а пасля і раённай нарадах разгледжана тэма дзейнасці сэрвіса 115, які належыць ЖКГ. Ён створаны для таго, каб у адзінай кропцы акумуляваць заяўкі насельніцтва па пытаннях жыллёва-камунальных паслуг, а таксама для аператыўнага рэагавання на паступленне паведамленняў аб аварыйных сітуацыях у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, накіравання аварыйных брыгад.

За бягучы перыяд 2026 года ў дзятлаўскую службу 115 паступіла 2630 заявак грамадзян. Большасць з іх па пытаннях гарачага і халоднага водазабеспячэння, каналізацыйных сістэм, ацяплення. Толькі адзін зварот датычыўся санітарнага стану шматкватэрнага жылога дома.

Старшыня райвыканкама адзначыў, што ўсе звароты грамадзян – гэта ўжо следства, а прычына ў няякаснай падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду або неналежнай эксплуатацыі абсталявання.

Немалаважнай функцыяй кліенцкай службы з’яўляецца зваротная сувязь з насельніцтвам, выяўленне ступені задаволенасці жыхароў працай РУП ЖКГ, аналіз прычын незадаволенасці. Як паказваюць даныя электроннай сістэмы кантролю службы 115, Дзятлаўскім ЖКГ не заўсёды ажыццяўляецца зваротная сувязь з заяўнікамі, на што Андрэй Садоўскі ўказаў дырэктару РУП ЖКГ Васілю Пецюку.

У трэцім квартале бягучага года на пасяджэнні выканкама будзе разгледжана ўзнятая тэматыка.

Уборачная – наш гарачы фронт

– Уборачная кампанія на бліжэйшы час – гэта тэма нумар адзін. Як сказаў Прэзідэнт, “каб краіна была з хлебам і мясам, каб прадпрыемствы не стаялі без сыравіны, фермы і комплексы – без кармоў, а дзяржзаказ быў выкананы, трэба кожнаму адпрацаваць на сваім месцы годна і без усялякіх збояў”, – даў жорсткую ўстаноўку аграрыям Андрэй Садоўскі.

Таксама Андрэй Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на рабоце мабільных груп розных службаў і ведамстваў. Паставіў задачу не зніжаць кантроль за тэмпамі жніва, аператыўна вырашаць арганізацыйныя і вытворчыя пытанні, забяспечваць і надалей вытворчую бяспеку на ўсіх аб’ектах.

Іншыя тэмы коратка

Арганізацыі і прадпрыемствы раёна рыхтуюцца да асенне-зімовага перыяду. На сёння пашпарты гатоўнасці атрымалі 43 % спажыўцоў цеплавой энергіі і 12 % цеплакрыніц.

****

Па інфармацыі Дзятлаўскага РАНС, штодня 5-6 пажарных разлікаў працуюць на прыкрыцці сельскагаспадарчай тэхнікі ў палях.

****

У раёне ў адпаведнасці з графікам працягваецца капітальны рамонт дамоў. На бягучым тыдні ў населеных пунктах раёна пачынаецца падрыхтоўка ўчасткаў дарог для наступнага асфальтавання. У Дзятлаве гэта будуць участкі вуліц Чырвонаармейскай, Будаўнікоў, Фрунзэ, Прытыцкага з пашырэннем, Чапаева.

****

Прадаўжаюцца камісійныя аб’езды пустуючых дамоў, будынкаў і збудаванняў з мэтай прыняцця належных мер па абмежаванні доступу старонніх асоб, а таксама школ па пытаннях падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Абазначана неабходнасць асаблівага кантролю па навучальных установах, якія будуць рэарганізаваны ў бягучым годзе.

****

Прадаўжаецца рамонт кацельні ў аграгарадку Жукоўшчына. Да 20 жніўня плануецца пастаўка абсталявання, увод у эксплуатацыю – да канца кастрычніка.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

51 минута ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

57 минут ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

12 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

13 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago