Год добраўпарадкавання. Новы мост – бяспечны і экалагічны

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя шматлікіх праектаў па навядзенні парадку на зямлі і рамонце аб’ектаў раёна. Пра тое, навошта патрэбна і як ідзе рэканструкцыя моста праз раку Дзятлаўка, расказаў намеснік начальніка аддзела № 1 спецыялізаванай інспекцыі дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Васіль Вішнеўскі:

– Нядаўна мы правялі чарговую інспекцыю работ на аб’екце “Рэканструкцыя моста праз раку Дзятлаўку на кіламетры 77,89 аўтадарогі М11/Е85 “Мяжа Літоўскай Рэспублікі – Ліда – Слонім – Быцень”. Заказчык – РУП “Гроднааўтадар”, генеральны падрадчык – РУП “Мостабуд” у асобе свайго філіяла – будаўнічага ўпраўлення № 7; субпадрадныя работы ажыццяўляе ДБУ № 24 г. Ліда. Работы былі распачаты ў верасні 2024 года і павінны быць завершаны ў верасні 2025-га. У рэалізацыю праекта ўключана як будаўніцтва новага моста і дэмантаж існуючага, так і пракладванне падыходаў да яго. Агульная будаўнічая працягласць аб’екта 830 метраў. Каштарысны кошт работ – каля 6 мільёнаў рублёў, палова ад гэтай сумы – кошт моста і спадарожных работ. Цяпер рух ажыццяўляецца па аб’язной дарозе.

– Якім будзе новы мост і на якім этапе работы па яго ўзвядзенні?

– Запланавана будаўніцтва аднапралётнага моста даўжынёй 24 метры. Яго стварэнне абумоўлена некалькімі фактарамі. Першы – экалагічны: новы мост не будзе перашкодай для шляхоў міграцыі фаўны. З другога боку,  пасля завяршэння будаўніцтва будуць задаволены неабходныя патрабаванні бяспекі, забяспечаны тэхнічныя характарыстыкі для магістральнай аўтадарогі М11. Грузапад’ёмнасць моста сучасная, высокая: дапушчальны пропуск калёснай тэхнікі з максімальнай нагрузкай на вось 14 тон або адзіночнага цяжкавеса вагой да 112 тон. Ужо выкананы каля 45 % ад агульнага аб’ёму работ. Цалкам дэмантаваны існуючы мост, заканчваецца ўзвядзенне апор.

– Падзяліцеся вынікамі чарговай інспекцыі аб’екта.

– Нядаўні агляд – чацвёрты ў межах дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Можна сказаць, што ў цэлым на аб’екце забяспечваецца здавальняючая якасць будаўніча-мантажных работ, іх тэхналагічная паслядоўнасць, выконваюцца арганізацыйныя моманты, звязаныя з культурай вытворчасці, арганізацыяй будаўнічага гарадка. Тым не менш, комплекс работ вялікі, і ў некаторых момантах былі выяўлены адступленні ад праектнай дакументацыі, парушэнні арганізацыйна-тэхнічнага характару. У прыватнасці, гэта вядзенне вытворча-выканаўчай дакументацыі. Па выніках праверкі будзе выдадзена прадпісанне і ўстаноўлены тэрмін для выпраўлення недахопаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#мост #дороги

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

13 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

14 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago