Хвінявічы – край  мой любы

Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб сёння з’яўляецца цэнтрам бібліятэчнага краязнаўства на тэрыторыі сельсавета, аграгарадка Хвінявічы. Захаваць памяць продкаў, садзейнічаць выхаванню нацыянальнай свядомасці,пачуцця гонару за слаўнае мінулае сваіх землякоў, з павагай ставіцца да сваіх каранёў, культуры, традыцый і звычаяў – гэта асноўная задача бібліятэкі ў краязнаўчай рабоце.

Хвінявіцкая зямля багатая слаўнымі гераічнымі традыцыямі. Многае пабачыла вёска на сваім вяку. У гады Вялікай Айчыннай вайны была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях за радзіму на франтах і ў партызанскіх атрадах змагаліся нашы землякі. Многія з іх не вярнуліся з поля бою, аддалі сваё жыццё за наша светлае і радаснае сёння. У  цэнтры Хвінявічаў знаходзіцца помнік – ушанаванне памяці 60 землякоў.

У памяць аб нашых героях, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, сабраны гісторыка-краязнаўчы матэрыял “Мы помнім, шануем, ганарымся”, рукапісныя і відэаўспаміны ветэранаў, копіі дакументаў з сямейных архіваў: фатаграфіі, дзённікі, лісты, паштоўкі, артыкулы з газет, узнагародныя пасведчанні і іншае. Вялікую дапамогу ў зборы матэрыялаў аказалі жыхары аграгарадка.

У этнаграфічным пакоі “Гэта наша гісторыя” ёсць кнігі, дакументы, фотаздымкі, якія паказваюць жыццё мясцовых людзей у розныя гістарычныя перыяды. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця нашых продкаў, нашай прыроды.

Каб сабраныя краязнаўчыя матэрыялы не застойваліся на паліцах, бібліятэка рэалізоўвае доўгатэрміновы краязнаўча-патрыятычны праект “Хвінявіцкія вандроўкі: маршрут пабудаваны”. Чакаемы вынік – стварэнне інтэрактыўнага плаката “Аб мінулым для будучыні”.

Алена АПАНАСИК,
бібліятэкар  Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека #книги

administrator

Recent Posts

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

7 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

9 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

9 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

9 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

9 часов ago

Купальный сезон продолжается: дятловские спасатели проводят рейды на водоемах

Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…

12 часов ago