Цёплы сухі лістапад дазволіў камунальнай службе завяршыць комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні горада і раёна. Апошнім штрыхом стала абнаўленне пешаходнай і парковачнай зоны на вуліцы Камсамольскай, побач з цэнтральным будынкам ААТ “ААБ Беларусбанк” у Дзятлаве. Аб тым, што зроблена, і планах на будучыню расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:
– Аб’ектам па вуліцы Камсамольскай у Дзятлаве мы завяршаем на гэты год мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый раёна. Рашэнне аб яе рамонце было прынята на ўзроўні кіраўніцтва раёна і рэалізавана работнікамі Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Мы правялі на дадзеным аб’екце замену 120 метраў тратуарнай пліткі на новую: папярэдняя шасцікутная была тут з савецкага часу, мела шматлікія правалы і разбурэнні ад знешніх фактараў навакольнага асяроддзя. Цяпер праводзіцца асфальтаванне стаянкі аўтатранспарту з паніжэннем каналізацыйных люкаў і павелічэннем парковачных месцаў, каб кліенты банка і не толькі яны маглі камфортна размясціць тут свой транспарт. Кошт будзе разлічаны па выніках работы, сродкі выдзяляюцца з раённага бюджэту. Таксама на вуліцы Набярэжнай у райцэнтры сёлета будуць выкананы карманы для лавак, якія падарылі гораду арганізацыі Дзятлаўшчыны да 575-годдзя горада. Наперадзе – узмоцненая падрыхтоўка да навагодніх святаў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #ЧистоПоГродненски
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…