Каб навесці дасканалую чысціню і парадак перад зімой у родным горадзе, дзятлаўчане выйшлі на суботнік. Ды і надвор’е спрыяла плённай рабоце, таму справа ішла поўным ходам. За лічаныя гадзіны на вуліцах і тэрыторыях вакол установаў, грамадскіх аб’ектаў было сабрана лісце і смецце.
Работнікі раённага фізкультурна-спартыўнага клуба наводзілі чысціню на стадыёне “Колас” і вуліцах вакол яго, аддзела адукацыі – на вуліцы Перамогі, а райвыканкама – у гарадскім парку.
– Работнікі ўсіх установаў адукацыі з радасцю адгукнуліся на заклік паўдзельнічаць у пазапланавым суботніку, – заўважыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Гэта жаданне саміх людзей падрыхтаваць горад да зімы, а таксама сімвалічна, што ён праходзіць напярэдадні свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. А ўвогуле, беларусы любяць чысціню, мы па-іншаму не можам. Госці нашай краіны заўважаюць і здзіўляюцца, што ў нас чыста заўсёды.
Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Грамко падзялілася, што папрацаваць на суботніку выйшлі з калегамі з добрым настроем:
– З работай спраўляемся хутка, таму што працуем дружна і зладжана. Прыемна зрабіць родны горад чысцейшым, стараешся не толькі для сябе, але і для ўсіх землякоў. Дзякуй усім, хто адгукаецца на такія просьбы аб добраўпарадкаванні і працуе сумленна і шчыра.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #ЧистоПоГродненски
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…
Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…