Год беларускай жанчыны. Простае шчасце Жанны Ляцко

Нездарма нашы харчовыя тавары славяцца і высока цэняцца не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Адной з гастранамічных адметнасцяў Дзятлаўскага раёна з’яўляюцца сыры, вырабленыя нашымі жанчынамі з любоўю і прафесіяналізмам.

Нядаўна споўнілася 35 гадоў, як у Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир” працуе майстар-сырароб Жанна Ляцко.

Яе працоўны шлях пачынаўся ў няпросты час – на пачатку 90-х, калі не было эканамічнай стабільнасці і пэўных арыенціраў.

– Калі заканчвала школу, я ведала, што хачу жыць і працаваць на сваёй малой радзіме – у горадзе Дзятлаве. У ліку стабільных прадпрыемстваў з добрымі заробкамі заўсёды быў сыраробны завод. Рада, што ў свой час звязала жыццё з гэтым калектывам.

Перад тым, як уладкавацца на працу, Жанна Іванаўна атрымала ў Навагрудскім аграрным тэхнікуме спецыяльнасць лабаранта,  пачала працоўную дзейнасць рабочай у сырным цэху. Праз некаторы час Жанна Ляцко скончыла Пінскі мяса-малочны тэхнікум (сённяшні аграрна-тэхнічны каледж) і была прызначала майстрам. Жанчына і сёння з прыемнасцю ўспамінае, з чаго ўсё пачыналася:

– Калі прыйшла ў цэх, я была адной з самых малодшых, калегі многаму навучылі, падтрымалі, падказалі, а пасля ўжо і свой вопыт дадаўся. Працавалі дружна і заўсёды весела. Былі ванны, прэс для сыру, шмат ручной працы, якую паступова, год за годам выцяснілі тэхнічны прагрэс і аўтаматызацыя.

Ванны ў цэху змяніліся на катлы, а Жанна Іванаўна цяпер працуе на сучасным абсталяванні, укладвае ў работу часцінку душы, не забывае павышаць кваліфікацыю, каб адпавядаць абнаўленню вытворчасці статусу работніка аднаго з лідараў прамысловасці раёна – Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”.

– Іду на работу з радасным сэрцам, бо тут чакае дружны, зладжаны за гады калектыў, – дзеліцца жанчына.

– Прызнайцеся, ці любяць сыр самі сыраробы?

– Так, вядома, я вельмі люблю. Аддаю перавагу гатункам сыру “Сливочный” і “Сметанковы” нашай вытворчасці. Ведаю, што смак сыроў маркі “Молочный Мир” падабаецца людзям, а чуць станоўчыя водгукі аб нашай прадукцыі – гэта самая найлепшая ацэнка працы сыраробаў.

Жанна Ляцко склалася як прафесіянал і знайшла сваё жаночае шчасце: сустрэла абранніка родам  з Навагрудка і пераканала яго ў тым, што Дзятлаўшчына – самае лепшае месца для жыцця. Тут, ва ўтульнай кватэры па вуліцы Навагрудскай, выраслі і вылецелі ў самастойнае жыццё іх дочкі. Сёння Жанна Іванаўна бабуля трох унучак і нават ужо прабабуля. Галоўным шчасцем у жыцці жанчыны яна лічыць сям’ю. Адрасуе найлепшыя пажаданні ўсім зямлячкам, каму прысвечаны Год беларускай жанчыны:

– Шчасця, дабрабыту, каб дзеці радавалі і быў мір на зямлі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае  #Годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

13 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

13 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

15 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

16 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

18 часов ago