Categories: Падзеі

Гісторыя жыве побач з намі

У штодзённай жыццёвай мітусні часцей за ўсё мы не заўважаем, што побач з намі памірае цэлы пласт былога, нашай з вамі гісторыі. Сыдзе пакаленне дзяцей вайны — і не застанецца жывых сведкаў пасляваенных, савецкіх часоў, якія мелі сваю адметную культуру, звычкі, традыцыі, атрыбуты. Адыдзе цэлы пласт гісторыі. І праз некалькі дзясяткаў гадоў не знойдзем ужо ў нашых хатах і кватэрах фотаздымкаў першамайскіх дэманстрацый 50-80-х гадоў, парадаў да свята Перамогі, выяваў людзей той эпохі. Людзі перасяляюцца, перавозячы толькі самае неабходнае, пусцеюць і разбураюцца вясковыя хаты, у якіх разам з жыхарамі памірае цэлы музей рэчаў, нікому ўжо не патрэбных.

Супрацоўнікі Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея задумаліся над гэтым. Хіба можам мы з вамі, дарагія дзятлаўчане, дазволіць, каб такое здарылася? Каб нашы дзеці і ўнукі помнілі свой род, сваю гісторыю, якая знаходзіцца побач з намі, вырашылі прапанаваць рэалізаваць разам з намі праект “Рэліквія маёй сям’і”.

Як вядома, кожная сям’я мае нейкія рэчы, звязаныя з падзеямі мінулага. Гэта могуць быць фотаздымкі, кнігі, у тым ліку і падручнікі, вучнёўскія сшыткі, дзённікі, старыя пішучыя машынкі, прыборы радыё- і тэлетэхнікі мінулага, старыя цацкі (і навагоднія таксама), паштоўкі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дакументы, манеты і папяровыя грошы, прадметы адзення і абутку, галаўныя ўборы, рамяні і паясы, музычныя інструменты.

Усе гэтыя рэчы мы прапануем прыносіць у музей для выставы. Той, хто будзе першым, стане ганаровым госцем прэзентацыі выставы, пра яго і сям’ю мы напішам на сайце музея і ў раённай газеце. Самыя шчодрыя стануць гасцямі мерапрыемства, якім завершыцца праект. А вашы рэчы, ад якіх вы, магчыма, ужо збіраліся пазбавіцца, стануць музейнымі экспанатамі, будуць захоўвацца ў музеі доўгія гады і служыць напамінкам аб мінулым. Калі ж не будзе намеру падарыць прадмет, ён толькі пабудзе на выставе.

Каго зацікавіў гэты праект, звяртайцеся на адрас Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея: вуліца Першамайская, 12. Тэлефон для даведак 2-13-41; электронны адрас: muzejd@mail.ru

А. АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago