Categories: Падзеі

Гісторыя ў фотаздымках. Дзятлава, 9 мая 1965 года

На гэтым фотаздымку, што зроблены 9 мая 1965 года настаўнікам-выхавальнікам Дзятлаўскай школы-інтэрната, кіраўніком гуртка фотааматараў Дома піянераў А. Ляхам, відаць, як калона ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны кіруецца з вуліцы Першамайскай на цэнтральную плошчу ў Дзятлаве для ўдзелу ў мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі.

Гэта было першае за 20 гадоў, пасля 1945-га, шырокае святкаванне перамогі ў мінулай вайне. Адразу пасля заканчэння вайны Дзень Перамогі быў аб’яўлены выхадным днём. Але ў 1947-ым выхадны на 9 мая быў адменены. Парады і шэсці ў дзень перамогі не праводзілі, святкаванне абмяжоўвалася штогадовымі салютамі. Сітуацыя змянілася пасля прыходу да ўлады Л. І. Брэжнева. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Дзень Перамогі зноў стаў выхадным днём. У многіх гарадах Савецкага Саюза 9 мая 1965 года прайшлі ваенныя парады, іншыя маштабныя святочныя мерапрыемствы.

Шэсце ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прысвечанае перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і святочны мітынг на галоўнай плошчы адбыліся 9 мая 1965 года і ў Дзятлаве.

Фота адкаментаваў сведка тых падзей і ўласна аўтар фотаздымка Аляксандр Юльянавіч Лях: на фотаздымку ўслед за музыкантамі аркестра (А. Я. Каплан і В. А. Бельскі) ідзе са Сцягам перамогі Іван Фёдаравіч Хацько, былы камандзір танкавага батальёна.

У першым радзе (злева направа) ідуць Леанід Іванавіч Сяргееў, былы камандзір артылерыйскай батарэі; Максім Вікенцьевіч Кавальчук, былы камісар воінскай часці; Мікалай Анісімавіч Шэстапалаў, былы камандзір партызанскай брыгады імя Чапаева, якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай вобласці; Ілья Міхайлавіч Глазкоў, былы камандзір партызанскага атрада “Барацьба” Ленінскай партызанскай брыгады, якая дзейнічала на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.

У наступных шэрагах калоны ідуць удзельнікі вайны і партызанскага руху Ш. В. Цывес, А. Я. Кашавенка, В. І. Іваноў, М. І. Гулей, І. П. Мяцеліца, М. П. Капралаў, І. Е. Калмыкоў, М. М. Казлоў, П. Н. Чэпко, В. В. Грачоў, Ф. В. Вілісаў, П. А. Левакоў, П. Д. Кармільчык, Ф. А. Красюк, А.Э. Пяшко, М. Зярніцкі, Г. Янісон. І многія іншыя удзельнікі ваенных падзей.

На заднім плане фотаздымка відаць гістарычная забудова цэнтральнай плошчы Дзятлава (сёння плошча 17 Верасня). Будынак з плоскім дахам і трыма вялікімі вокнамі – аўтастанцыя. Справа ад аўтастанцыі – колішні Дом быту. Гэта забудова паўднёвага боку плошчы. Цяпер на гэтым месцы стаіць трохпавярховы будынак Дома быту.

Б. ВАРНА

administrator

View Comments

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

7 часов ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

7 часов ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

7 часов ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

7 часов ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

9 часов ago