Ратаўнікі Гродзенскай вобласці актыўна ўкараняюць культуру бяспекі сярод насельніцтва, і ў гэтым немалая заслуга цеснага супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі ведамства і сродкамі масавай інфармацыі. Штогадовы творчы конкурс – яркае таму пацвярджэнне.

У гэтым годзе журналісты, рэдактары, тэлевядучыя рэгіёна прадставілі свае работы ў чатырох намінацыях, дэманструючы плённае супрацоўніцтва і высокі прафесіяналізм.

Журы, якое ўзначаліў намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Віктар Кесо, ацэньвала работы на прадмет эфектыўнасці ў данясенні інфармацыі аб бяспецы да насельніцтва, а таксама якасць прадстаўленых матэрыялаў.

Па выніках конкурсу за 2024 год у намінацыі “За аператыўнасць і аб’ектыўнасць” 1-е месца заняла рэдакцыя Ваўкавыскай раённай газеты і тэлерадыёпраграм “Наш час”, на 2-м месцы калектыў рэдакцыі Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога”, на 3-м – рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія”.

– Конкурс падкрэслівае важнасць інфармавання грамадзян аб мерах пажарнай бяспекі і правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях. Сумеснымі намаганнямі мы імкнёмся сфарміраваць у жыхароў Гродзеншчыны высокі ўзровень культуры бяспекі жыццядзейнасці і стварыць станоўчы імідж рэгіёна ў маштабах усёй краіны, – адзначыў Віктар Канстанцінавіч. – Паважаныя журналісты, рэдактары, тэлевядучыя і ўсе, хто працуе ў сродках масавай інфармацыі! Мы рады з вамі супрацоўнічаць. Вялікі дзякуй вам за актыўнае ўзаемадзеянне, аператыўнае і праўдзівае адлюстраванне нашай дзейнасці. Вы, як ніхто іншы, іграеце вялікую ролю ў фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва нашай рэспублікі. Толькі разам мы зможам зрабіць наша жыццё больш бяспечным.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации