З 1 красавіка ў Беларусі пачынаецца пажаранебяспечны перыяд. Яму папярэднічаюць агляды-праверкі лясной аховы, якія праходзяць ва ўсіх лясніцтвах Дзятлаўшчыны.

Інспектаванне Казлоўшчынскага вопытна-вытворчага лясніцтва правялі дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко, галоўны ляснічы Юрый Мамедаў, інжынер па ахове і абароне лесу Міхаіл Карэнка.

Мэта гэтага мерапрыемства – падрыхтаваць лясную ахову да работы ў пажаранебяспечны перыяд ва ўмовах павышанай гатоўнасці і пільнасці. Папярэдне было праведзена каля 100 гадзінаў тэхнічнай вучобы лясной аховы, цяпер надышоў час экзамену.

– Кожны супрацоўнік лясной аховы, а таксама спецыяльная тэхніка ў поўным яе арсенале павінны быць гатовыя для работы ў любой экстрэмальнай сітуацыі, – адзначыў дырэктар лясгаса Сяргей Дурко.

Інспектараў цікавіла ўкамплектаванасць пункта супрацьпажарнага інвентара, работа сродкаў маніторынгу, спраўнасць пажарнай тэхнікі, а таксама наяўнасць спецыяльнай формы, нагрудных знакаў і неабходных дакументаў.

На тэрыторыі лясніцтва ўстаноўлена і функцыянуе сістэма відэакантролю за лясным фондам: спецыяльная камера, усталяваная на вышыні, здольная “праглядваць” тэрыторыю дыяметрам да 25 кіламетраў. За данымі з камеры відэаназірання ў пажаранебяспечны перыяд пастаянна сочыць дзяжурны работнік лясной аховы. Акрамя таго, практычна ўсе транспартныя сродкі лясніцтва аснашчаны сістэмай унутранага радыёапавяшчэння. На “ўзбраенні” ў Казлоўшчынскім лясніцтве – спецыяльная ўніверсальная машына для тушэння лясных пажараў МЛ-10 (дарэчы, на Гродзеншчыне такая ёсць толькі ў Дзятлаўскім і Гродзенскім лясгасах). Машына можа даставіць да месца ляснога пажару сем чалавек, паўтары тоны вады. Тэхніка мае сістэму паліву і прычэпныя дыскі, якія могуць адразу пракладваць мінералізаваную паласу, якая спыняе распаўсюджванне агню.

– Ахова лесу, важная, але не адзіная сфера дзейнасці лясной гаспадаркі. З надыходам вясны для нас пачынаецца актыўная праца. Цяпер рыхтуемся да пасадкі лясных культур на плошчы больш за 60 гектараў, для гэтага ўжо падрыхтаваны і ўзгоднены праекты, таксама на тэрыторыі лясніцтва закладзены пяць новых парнікоў для вырошчвання пасадачнага матэрыялу, у якіх бліжэйшым часам будзе ўсталявана сістэма паліву і ўнесена насенне хваёвых культур, яны ў новым сезоне папоўняць лясны фонд раёна, – падзяліўся планамі на будучыню ляснічы Казлоўшчынскага лясніцтва Аляксей Дубовік.

Наталля АВЯРЧУК

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации