За доўгія гады работы ў КСУП “Войневічы” назапашаны багаты вопыт вядзення малочнай жывёлагадоўлі, а апорай калектыву па-ранейшаму лічацца аператары машыннага даення.
Пра тое, што праца на аб’ектах сельскагаспадарчай вытворчасці не з лёгкіх, ведае кожны: тут патрэбны і фізічная вынослівасць, і адказнасць, і добрасумленныя адносіны да справы. Асабліва прыемна, калі рады работнікаў папаўняюцца сапраўды адказнымі і працавітымі людзьмі.
У час наведвання гаспадаркі ў Войневічах на малочнатаварным комплексе “Ёцавічы” давялося пазнаёміцца з Тамарай Клімчук, якая з нядаўніх часоў працуе аператарам машыннага даення. Той, каму ўпершыню давядзецца знаёміцца з гэтай жанчынай, нават і не здагадаецца, кім яна працуе. Ветлівая, адкрытая, з прыемнай сціплай усмешкай, яна ўжо з першых хвілін знаёмства прываблівае да сябе. Ураджэнка тутэйшых мясцін, Тамара Клімчук з маленства прызвычаілася да цяжкай сялянскай працы, таму і работы гэтай не цуралася ніколі.
Пад наглядам групы Тамары Клімчук 450 рагуляў. Як і любая дбайная гаспадыня, жанчына ведае характар і звычкі кожнай жывёліны. Валавы надой з пачатку бягучага года па яе групе склаў 3 300 кілаграм. Усё малако ідзе гатункам “экстра”.
– Так, часам бывае цяжка. Вымотваюць і раннія пад’ёмы, і позняе вяртанне дадому, – дзеліцца назіраннямі жанчына. – Аднак паступова прывыкла. Стараюся працаваць адказна, бо сваю справу люблю ўсім сэрцам і душой. У гэтай прафесіі недастаткова толькі ведання тэхналогіі даення. Да рагуляў, як і да людзей, патрэбны асабісты падыход, праца патрабуе стараннасці і ўвагі.
Па словах Тамары Васільеўны, усё вырашаюць адказныя адносіны да справы. Нягледзячы на ўсё большую механізацыю і аўтаматызацыю галіны, любоў да жывёл па-ранейшаму застаецца адным з найважнейшых крытэрыяў поспеху ў працы.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…