Прадаўжаем сачыць за тым, як у парку аграгарадка рэалізуецца ўнікальны праект грамадзянскай ініцыятывы – парк “Аазіс”.

Як расказала стараста аграгарадка Круцілавічы Святлана Грос, першыя крокі да вялікай мары былі зроблены мясцовымі жыхарамі: старыя карані дрэваў паспяхова выдалены, з дапамогай цяжкай тэхнікі выраўнялі лішнія схіл і ямы. Зняты пласт старога грунта будзе вывезены, а на яго месца засыпаны чысты залацісты пясок – аснова будучай пляцоўкі.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Данілавіцкім сельвыканкамам
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga