Гаспадарскі падыход. Шэсць шматкватэрных дамоў сёлета адрамантуюць на Дзятлаўшчыне

Ужо ў канцы мінулага года быў зацверджаны і пачаў рэалізоўвацца план капітальнага рамонту жыллёвага фонду ў раёне. Аб тым, якія дамы сёлета будуць адрамантаваны, расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– З мэтай выканання даведзенага задання па капітальным рамонце ў 2026 годзе ў раёне былі прадугледжаны работы на шасці шматкватэрных дамах: у горадзе Дзятлаве – дом № 5 па вуліцы К. Цэткін, дамы № 14, 6 – па Чырвонаармейскай, дом № 9 – па Навагрудскай,  дом № 11 – па Першамайскай і дом № 15 А па вуліцы Савецкай у гарпасёлку Казлоўшчына. На выкананне будаўніча-мантажных работ у пачатку года было выдзелена з раённага бюджэту 2 мільёны 622 тысячы рублёў, дзякуючы чаму мы своечасова правялі працэдуру закупкі па выбары падраднай арганізацыі і прыступілі да работ. Таксама акумуляваны фінансы з адлічэнняў грамадзян на капітальны рамонт.

– Якія будаўнічыя арганізацыі сёлета ўдзельнічаюць у рамонце жылога фонду?

– Падрадчыкам на капітальным рамонце дома № 5 па вуліцы  К. Цэткін выступіла ТАА “Буркум” (горад Ліда). У доме № 11 па вуліцы Першамайскай працуе ТАА “Зодчий”, якое за гады работы ў нашым раёне зарэкамендавала сябе надзейным і адказным партнёрам. З-за халадоў будаўнічыя работы былі прыпынены з канца студзеня да нядаўняга часу, з устанаўленнем стабільна цёплага  надвор’я працэс адноўлены і выконваецца згодна з графікам. На абодвух аб’ектах на сёння зроблена палова агульнага аб’ёму работ. У доме № 5 па вуліцы К. Цэткін былі заменены вокны ў месцах агульнага карыстання, уваходныя, тамбурныя дзверы, праведзены рамонт стыкаў сценавых панэляў, замена экранаў агароджы балконаў, абноўлены электрычныя сеткі з заменай электрычных шчыткоў паміж паверхамі. Застаецца зрабіць рамонт даху (замену сцяжкі і рулоннага пакрыцця), замяніць сантэхніку, уцяпліць тарцавую сцяну фасада. На вуліцы Першамайскай таксама выкананы асноўны комплекс будаўніча-мантажных работ, у бліжэйшы час будуць заменены ўваходныя дзверы. Сярэдні тэрмін па кожным з аб’ектаў ­ – каля трох месяцаў за мінусам перыяду прыпынення работ па аб’ектыўных умовах. За тэрмінамі і якасцю пільна сочаць адказныя структуры, у тым ліку кантралюючая інжынерная арганізацыя ТАА “РосБелінжынірынг”.

– Якія найбліжэйшыя планы?

– Дзякуючы фінансаванню з раённага бюджэту ў поўным аб’ёме, мы ўжо правялі працэдуру закупкі падраднай арганізацыі на ўсе гадавыя аб’екты. У дамах № 6 і 14 па вуліцы Чырвонаармейскай будаўніча-мантажныя работы будзе праводзіць таксама ТАА “Буркум”. Комплекс стандартны: замена вокнаў і дзвярэй у месцах агульнага карыстання, сантэхнікі, рамонт уваходных груп, даху з заменай парапетных пліт і ўладкаваннем агароджы, стыкаў сценавых панэляў. Напрыканцы сакавіка будзе праводзіцца працэдура закупкі па двух астатніх дамах, і ў другое паўгоддзе мы ўвойдзем у працэсе работы на ўсіх гадавых аб’ектах капітальнага рамонту. Ужо сёлета зробім зачын на 2027 год: да кастрычніка складзём і пададзім на дзяржаўную будаўнічую экспертызу праектна-каштарысную дакументацыю па рамонце дома № 33 па вуліцы Кастрычніцкай і дома № 6 па вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

15 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

15 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

16 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

16 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

17 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago