Другі тыдзень запар прадаўжаецца бягучы рамонт аўтадарогі Р-10 “Любча – Навагрудак – Дзятлава” на ўчастку ад 56 да 60 кіламетра.

Аб ходзе, аб’ёме работ, задзейнічанай тэхніцы і тым, што атрымаецца ў выніку, расказаў начальнік участка ЛДД-563 ДЭУ № 56 (г. Навагрудак) Станіслаў Вянско:

– На мінулым тыдні былі праведзены падрыхтоўчыя работы на названым участку аўтадарогі, цяпер ажыццяўляем укладку выраўноўваючага слою асфальтабетоннага пакрыцця. За дзень выкарыстоўваем каля 600 тон асфальтабетоннай сумесі, усяго будзе ўкладзена 2500 тон. У рабоце задзейнічаны асфальтаўкладчык “Titan”, гладкавальцавы і пнеўмакаткі, сёння на аб’екце 12 МАЗаў грузападымальнасцю 20 тон. Ужо асвоілі больш за палову агульнага аб’ёму работ, плануем да канца тыдня завяршыць. З ДАІ ўзгоднена схема ўстаноўкі знакаў і святлафорнае рэгуляванне, рух аўтатранспарту ажыццяўляецца па адной паласе. У выніку рамонту будзе ўладкаваны слой асфальту таўшчынёй 4 сантыметры, таксама дарожнае палатно пашырыцца на адзін метр, які выдзеляць пад велапешаходную дарожку з левага боку па ходу руху ад Дзятлава працягласцю ад райцэнтра да паварота на аграгарадок Раклевічы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации